Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
17 из 28
Сапраўды, гэта вельмi магло нагадваць утварэнне i рассысанне пухлiны. I толькi пасля вынаходнiцтва ўльтратэлемiкраскопа стала зразумела, што мы маем справу са скопiшчам жывой матэрыi. Першыя апараты ўсё ж не былi яшчэ дасканалыя i дазвалялi бачыць, нiбы ў тумане, нешта накшталт жывога жэле. Вядомыя назiральнiкi, як, напрыклад, Н.-33, сцвярджалi тады, што гэтыя скопiшчы - зграi жывёлiн, якiя вядуць агульны спосаб жыцця. З дапамогай сучасных апаратаў удалося высветлiць, што ўсё гэта не так. Цяпер не толькi былi вiдаць iндывiдуумы, але i тое, што яны адрознiваюцца памiж сабою i робяць пэўныя рухi. Плямы, якiя заўважыў Н.-33, на самай справе аказалiся велiзарнымi гнёздамi. Iх, бадай, можна параўнаць з уранскiмi гарадамi. (Гэтым гнёздам мы далi назву "гомiльеры" - "чалавечыя мурашнiкi".)
У гэтых гарадах жывуць маленькiя iстоты - людзi. Гэта двухногiя бяскрылыя млекакормячыя з нязначным валасяным покрывам на целе, якое звычайна ахiнаецца штучнымi матэрыяламi. Доўгi час меркавалася, што гэту дадатковую скуру людзi ўтвараюць самi па сабе. Мае ж даследаваннi даюць падставы сцвярджаць, што гэта - памылковае меркаванне, бо людзi маюць нейкi iнстынкт, якi вымушае iх збiраць i сплятаць раслiнныя або жывёльныя валокны, каб баранiцца ад холаду.
Я сказаў: "iнстынкт" i з самага пачатку гэтай працы з усёй яснасцю хачу адзначыць, што пытанне, якое ўвогуле нiколi не варта было ставiць, на працягу некалькiх гадоў абмяркоўвалася з неверагоднай лёгкасцю.
|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|