Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
21 из 28
Маёй першай мэтай было праверыць, цi знойдзе дарогу назад адна з зямных iстот,калi яе ўзяць i перанесцi з роднага мурашнiка зусiм у iншае месца. Напачатку, як я ўжо адзначыў, мы сутыкнулiся з велiзарнымi цяжкасцямi. Па-першае, iстоты памiралi ў час перанясення, па-другое, мы не ўлiчвалi таго, што яны маюць штучную скуру, ад якой яны лёгка могуць пазбавiцца. Таму, як толькi мы апускалi iх на зямлю, мы адразу гублялi iх з вачэй. Калi ж мы паспрабавалi зрываць гэтую штучную скуру i ставiць меткi непасрэдна на целе, то i тут нас чакала няўдача, бо, апынуўшыся на Зямлi, iстота тут жа набывала новую скуру.
З цягам часу мае вучнi ўсё ж навучылiся сачыць за iстотамi i трымаць iх пад кантролем. Мы высветлiлi, што ў 99 выпадках з 100 iстота вярталася менавiта туды, адкуль мы яе бралi. Я вырашыў перанесцi дзве iстоты з Хаатычнага мурашнiка ў Геаметрычны, якiя знаходзяцца далёка адзiн ад аднаго.
Праз 10 зямных дзён мой верны вучань Е.Х.-33, якi сачыў за iмi дзень i ноч, паказаў мне, як тыя вярталiся назад. Яны знайшлi дарогу дамоў, нягледзячы на тое, што мясцовасць, куды я iх апусцiў, была iм зусiм невядомая. Да таго ж абедзве iстоты былi зацятымi дамаседамi (гэта мы ведалi, бо даўно сачылi за iмi). Якiм жа чынам знайшлi яны дарогу? Я пераносiў iх так хутка, што заўважыць маршрут яны не маглi. Чым жа яны кiравалiся? Вядома, не памяццю, а нейкай спецыфiчнай якасцю, пра якую мы можам толькi гаварыць, не могучы яе вытлумачыць, бо гэта выходзiць за межы нашай уласнай псiхалогii.
Тут жа паўстала i другая праблема. Цi пазнаюць астатнiя iстоты вяртальца? Здаецца, што так яно i ёсць.
|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|