Зимовыя сны (на белорусском языке) :: Мудров Винцесь
Страница:
28 из 41
напились - один двоих тащит, - зь вясёлым сьмяшком прамовiў адстаўнiк, а заўважыўшы перамену ў Яўхiмавым настроi, сумеўся й чарговым разам паправiў гальштук.
Чвэрць гадзiны яны моўчкi паглядалi ў вакно, папераменку ўздыхалi, а акурат у тую хвiлiну, калi на даляглядзе зьявiўся комiн Бычыхiнскага льнозавода, спадарожнiк нахiлiўся i стоена запытаў:
- Вы там, среди пленных финнов, женщин не встречали?
Такое пытаньне ня толькi зьдзiвiла, але i ўсхвалявала. Палонных фiнаў ён зроду ня бачыў, таму й замармытаў штосьцi няўцямнае, а спадарожнiк, наблiзiўшыся яшчэ блiжэй, ужо зусiм прытоеным голасам паведамiў:
- Я тут недавно книжку прочёл - не у нас изданную, - так там написано, что если молодого финна убивало, то на фронт шла его жена...
- Да-а... ваявалi яны як немцы, - мусiў падтрымаць суразмоўцу Яўхiм, - у лiнii Маняргейму цэлы месяц стаялi. Эта ўжэ як Цiмашэнка прыняў камандаваньне, так пашлi ў наступленьне, - узьбiўшыся на любiмую тэму, Яўхiм пацёр узмакрэлыя далонi. - Я, знаяця, ево як вас вiдзеў... Вышаў з машыны...
- Кто вышел? - перапынiў суразмоўнiк, iмпэтна адкiнуўшыся на прыслон лавы. - Тимошенко!? Семён Константинович!? Эта жопа с ушами!? - Яўхiм з жахам убачыў, што твар суразмоўнiка стаў гэткiм жа белым як i валасы.
- В сорок втором... под Харьковом... десять тысяч положили... Командующие сраные...
Ратуючыся, ад такiх слоў, Яўхiм сьцяўся, забiўся ў кут, захiнуў твар рукамi. Яму падалося, што ўсе навокал ацiхлi i паглядзелi ў iхны бок.
"Шпiён!" - працяла сьвядомасьць жахлiвая думка, а вочы, у пошуках паратунку, зачапiлiся за вялiкi мех, якi плыў у бок тамбура.
|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|