Зимовыя сны (на белорусском языке) :: Мудров Винцесь
Страница:
29 из 41
Шпег яшчэ штосьцi казаў, пырскаў сьлiнай, але Яўхiм ня чуў анiводнага слова. Рупячыся не глядзець на спадарожнiка, ён намацаў зьнямелымi рукамi ручку валiзы i, ступаючы па людзкiх нагах, кiнуўся сьледам за мехам.
Ён хацеў сысьцi тут жа, на станцыi Бычыха, але ногi панесьлi яго ў вагонны пераход, адтуль - у канец цягнiка й там, у паўпустым апошнiм вагоне, Яўхiм сьцiшыўся на апошняй лаве, кiдаючы спалоханыя погляды на ўваходныя дзьверы. Было такое адчуваньне, што шпег iдзе сюды, каб мучыць ягоную душу i пэўнай хвiлiнай Яўхiм пашкадаваў, што не сышоў зь цягнiка. Але аднарукi не зьяўляўся, замест яго ў вагон ўбiлiся дзьве кабецiны - адна рабая, што тая рапуха, другая зь ледзь прыкметным сiняком пад вокам; селi насупраць, сьпехам дасталi з хатулёў па яйку i цюкнулi iх аб край вагоннай лавы.
- Клава! - прамовiла, калупаючы шалупайкi й скоса пазiраючы ў вакно, рабая кабета. - Ты йiшчо не старая... найдёш сабе чылавека... А эты чорт цiбе ў гроб загонiць.
- Кожны ж дзянёчак п'яненькi, - казала, як бы ня чуючы сяброўкi, другая з падбiтым вокам, - учора на палу заснуў i ўвесь чыста абасцаўся.
- Я вот выгнала свайго п'янтоса - цiпер жыву ў сваё удавольсьцьвiе, рабуха паправiла зьбiтую набакiр махеравую шапку й дробна, як той Камосiн, заварушыла скiвiцамi.
Яешны смурод казытнуў у носе, Яўхiм паморшчыўся, пакруцiў галавою i неўзабаве, працяты цiкаўнымi позiркамi кабет, зноўку схапiў валiзу ды перабраўся на другi канец вагона.
"Нiчога чалавек не баiцца... Цiмашэнку лае.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|