Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 30 из 41

Няйначай шпiён нейкi", - з гэткаю думкаю ён уладкаваўся на новым мейсцы, але, паглядзеўшы ў вакно i памазгаваўшы, вырашыў, што на шпега аднарукi не цягне. Бо шпегi - людзi асьцярожныя, лiшняга слова ня скажуць, а гэты на ўвесь голас абы-што гарлае.

На новым мейсцы схаладнелая душа ўраз адагрэлася, абмякла, сэрца пачало бiцца суладна мернаму грукату колаў; ён ужо не казелiў вочы на дзьверы, а безуважна паглядаў у вакно i толькi на кароткi мiг, калi колы раптам затахкалi часьцей, сэрца страпянулася й на белым сьнезе заваконьня яму прымроiўся жаночы твар, прыкрыты пасмамi сьветла-русых валасоў. У наступнае iмгненьне вiдмо незваротна зьнiкла i ў густым цеплавозным гудзе, якi скалануў iмглiсты прасьцяг, яму дарэшты выразна пачулiся запытальныя словы аднарукага: Женщин... случайно... не встречали?

Мароз перахоплiваў дыханьне, працiнаў да мазгоў; мазгi паволi стыглi, зь iх выпетрылiся думкi й заставалася толькi сядзець нерухома, прыцiснуўшыся сьпiнай да хваёвага камля, анiчога ня бачачы i анiчога ня чуючы. Зрэдзьчасу ён спрабаваў паварушыцца, растульваў павекi й аднаго разу, зiрнуўшы ўгору, убачыў варон, што ўзьнялiся над лесам. Ён ня чуў стрэлу, але варанiны грай сьведчыў за тое, што ў лесе стралялi. Здранцьвелаю рукою ён ссунуў з вуха будзёнаўку й сярод граю i пошуму хвояў пачуў працяжны i, як яму падалося, страшэнна далёкi воклiч старшыны.

|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]