Народные русские сказки. Том 1   ::   Афанасьев Александр Николаевич

Страница: 23 из 131

»

* * *



Была сабе ліска і вельмі галодная. Бяжыць яна дак бяжиць, аж едуць рыбаловы; яна прытаілася, лягла на землю і ляжыць. Тые рыбаловы наглядзелі на ліску, і адзін, каторы ехаў ззаду, узяў тую ліску дый[ 12 ] ўкінуў ў воз. Ліска, седзячі ў возе, прагрызла дзіру і, выкідаўшы ўсю рыбу праз[ 13 ] тую дзіру, сама выскачыла, пападбірала рыбу, дый есць. Есць яна дак есць, аж прыходзіць воўк. «Што ты, кумко-галубко, ясі?» – «Рыбу, куме!» – «Дай же ж ты мне». – «Ото! Каб[ 14 ] я табе давала! Пайдзі дый налаві». – «А гдзе ж я буду лавіць, калі не ведаю гдзе?» – «Вот ідзі за мною, то я табе пакажу». А тымчасам дала воўку адну рыбку, каб ён рассмакаваўся[ 15 ], і павяла яго.

Прыходзяць яны да аднаго возяра[ 16 ] замёрзлага. Ліска прабіла праломку[ 17 ] дый каже да воўка: «Усадзі свой хвост ў гэтую праломку, то наберецца многа рыбы». Воўк, паслухаўшы хітрай ліскі, ўсадзіў хвост ў праломку і сядзіць. Лісіца, зрабіўшы тое, што хацела, зачала бегаць па возярі, крычаць: «Мерзні, мерзні, кумаў хвост!» – «Што гаворыш, кумко?» – каже воўк. «Я кажу, каб бралася рыбка маленькая і вялікая». Сядзеў воўк, сядзеў ў праломцы, аж покі не прымёрз хвост.

Ліска, ўбачыўшы, што кумаў хвост прымёрз, пабегла ў сяло даць знаць, каб воўка ішлі біць. Людзі, пачуўшы[ 18 ], што крычаць на воўка, пабеглі зараз з кіямі, з булавамі біць воўка. А кума пабегла ў хату, гдзе мясілі хлеб, укачалася ў ращыну[ 19 ], выбегла, села на стог дый сядзіць. А воўк, пачуўшы людзей, як зачаў рвацца, дый адарваў хвост, і сам ледва[ 20 ] уцёк.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]