Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
16 из 92
Але дзе яна нi хавалася, усёёй здавалася, што мядзьведзь яе знойдзе. Гэтак прабегала яна ўсю ноч i не магла супакоiцца. А пад ранiцу, як i барсук, выкапала сабе глыбокую нару, залезла ў яе, накрылася сваiм прыгожым пушыстым цёплым хвастом i спакойна заснула.
РАКАЎ ГНЕЎ
Загневаўся рак на Бога.
- Дрэнны лёс прызначыў мне Бог, - кажа ён - цэлы век на цёмным дне поўзаць мне суджана; нi сьвету, нi цяпла, нi радасьцi, нi вясёласьцi.
Запоўз рак у цёмную нару i сказаў:
- Лепш памру я тут, а назад ня вылезу.
I сказаў Бог Сонцу, каб яно ўгаварыла рака.
Блiснула сонейка сваiмi коскамi сьвету й прамовiла:
- Рача, рача, ня гневайся! Усiм Бог прызначыў жыцьцёвую дарогу. Вось бачыш, рача: мiльёны гадоў хаджу я тэй самай дарогай i кажны год пасылаю на зямлю аднолькавую колькасьць цяпла й сьвятла. Кажны год бывае сьцюдзёная зiма, а па зiме прыходзiць радасная вясна й лецейка. Кажнаму суджана цярпець Бяду й Нядолю, але кажнага суцяшае Радасьць i Ўцеха. Адпусьцiся-ж рача, ня гневайся!
- Тваё сьвятло да мяне амаль не даходзiць, - сказаў рак i ня вылез з нары.
Паслаў Бог ластаўку прасiць рака.
- Рача, рача, ня гневайся! - прашчабятала ластаўка. - Кажнага ў жыцьцi спатыкаюць Бяда й Нядоля. Вось хоць-бы ўзяць i маё жыцьцё. Маленькая й безбаронная я птушачка. I кот i навет мыш-кажан мяне загрызьцi могуць, i ястраб i варона заклююць, i навет верабей зь мяне назьдзекуецца. А як дзетак сваiх гадую! Зьлепiш гэта гнязьдзечка дзесь пад страхою.
|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|