Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
17 из 92
Добра, калi добрыя дзецi будуць у гаспадара, тады я вывяду сваiх дзетак. Але часта бываюць i распусьнiкi i споруць палкамi маё гнязьдзечка, i дзетак маiх зьнiшчаць. Вось i плач усё жыцьцё па дзетках сваiх. А колькi нас гiне, калi мы пералятаем на зiму ў цёплыя краiны! Богу аднаму ведама.
- Ты маеш волю i ведаеш сьвет, - сказаў рак i яшчэ далей пацiснуўся ў нару.
Паслаў Бог дрэва.
- Рача, рача. Ня гневайся! - сказала пахiлая вярбiна. - Няма больш бяздольнага жыцьця, як маё жыцьцё. Сам ты бачыш, якi лёс мне Бог прызначыў. Вось стаю я на беразе рэчкi цэлае жыцьцё. Вада агольвае карэньнi мае, вецер зрывае лiсты мае. Пастушкi абразаюць мае галiнкi. Узiмку ўся я ледзянею ад холаду. А рэчка ня мае лiтасьцi i вось падмые яна мае карэньнi, i халодная вада пахавае маё цела.
- Але ты можаш аглядаць Божы сьвет, - сказаў рак i з нары ня вылез.
Сказаў Бог каню, каб ён перапрасiў рака.
Падыйшоў худы конь да рэчкi, страсянуў грываю ды сумна апусьцiў галаву:
- Рача, рача, - прамовiў ён: - што ты ўздумаў? Памiраць хочаш? Ты думаеш, што маё жыцьцё лепшае за тваё? Паглядзi на маё цела! Ты бачыш раны i гузы. Гэта ад хамута ды ад пабояў. Увесь век цягаю цяжары. А калi сiлы мне не хапае, дык яшчэ й палкамi падганяюць. Адзiная ўцеха, калi выдарыцца добры гаспадар, дык часам па шыi палопае, пахвалiць мяне за шчырую працу. I ўсё-ж такi я не хачу памiраць.
Высунуўся рак з вады й сказаў горасным голасам:
- Цябе хоць калi пашкадуюць, а мяне нiхто й нiколi, - i палез узноў у нару, яшчэ далей у яе пацiснуўся.
Паслаў Бог жыта.
|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|