Беларуския народныя казки (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 18 из 92



Скланiлажыцейка свой каласок над рэчкаю ды прыемным галаском прамовiла:

- Рача, рача! Ня гневайся! Паслухай ды паглядзi на маё жыцьцё! Вось калi мае зярняткi кiдаюць у сырую зямлiцу, я пускаю чырвоненькi парасток. Радасна мне. Неўзабаве пышнаю, густою, зялёнаю руньню пакрываю я зямлiцу. Кажуць усе: - Вось харошая рунь, - i цешацца зь мяне. Ды нядоўга трывае мая ўцеха. Прыходзiць халодная восень. Мароз скуе грудзi зямлi. Па мне пачынаюць таптацца i нiшчыць: i хатняя жывёла, i дзiкiя зьвяры, i птушкi. Потым тоўсты пласт сьнегу закрывае мяне, i ўсю доўгую халодную зiму я замiраю.

Але зiма ня вечная. Прыходзiць цёплая вясна. Злазiць сьнег з палёў. Падымаецца сонейка й пасылае цяпло на зямлю. Вось зноў я абуджаюся да жыцьця. Зноў пакрываю зеленьню поле ды цягнуся ўгару да яснага сонейка. Церазь месяцаў два выплывае мой прыгожы каласок. Ён так радасна гайдаецца на сонцы i ўдыхае ў сябе сьвежае паветра. Яшчэ зь месяц, - i каласкi мае закрасуюць брылянцiстай красою. Але-ж падумай сабе, рача. Мусiць кажная радасьць зьмяняецца сумам. Налiваюцца мае каласкi поўным зернем. Хораша жаўцее нiва, а людзi з уцехаю глядзяць на мяне. I вось тады пачынаецца пакута мая.

Прыходзяць на поле жнеi. Зразаюць мае сьцеблi вострымi сярпамi, зьвязваюць у цесныя снапы, сушаць мяне на сонцы, а потым, навалiўшы на цяжкi воз, вязуць у гумно. Нядоўга я маю супакой у гумне. Пачынаюць мяне малацiць. Б'юць мяне, мятушаць, аддзяляюць мае косьцi ад цела. Потым веялкаю аддзеляць мае зярняткi i ссыпаюць у засек.

|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]