Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
44 из 92
А як ты, - кажа, - увойдзеш у браму, то там два сабакi стаяць, на зялезных ланцугох укованыя, то йдзi пацiхусеньку, не разбудзi iх, бо як яны забрэшуць, то цэлы двор разбудзяць. А глядзi, - кажа, - як ты ўвойдзеш у першы пакой, там вiсiць меч бразгучы, - ён залаты, дарагiмi каменьнямi саджаны i вельмi харошы й дарагi; але ты яго ня чапай, бо як ён, - кажа, - пачне бражджэць, зьвiнець, то ўсе папрачынаюцца, i ты там зьгiнеш. Увойдзеш, - кажа, - у другi пакой, вiсiць гадзiньнiк зьвiнячы, не чапай яго, бо зьгiнеш. I яшчэ яму кажа:
- Глядзi-ж як увойдзеш у трэйцi пакой, там вiсiць залатая клетка, а ў тэй клетцы сядзiць залаты птах, што ў вас яблычкi краў; вымi, - кажа, - яго з клеткi памалюсеньку, пацiхусеньку i сам цiшком iдзi назад, да мяне, бо я на цябе тут чакаць буду.
Так ён i пайшоў туды. Перайшоў ён тыя сабакi, бачыў ён шмат людзей нейкiх чарнакнiжнiкаў, а ўсе i ўсё, дзе што хто рабiў, там i заснулi. Перайшоў ён тыя пакоi, пра якiя яна яму казала, ды i ўвайшоў у трэйцi. Тут, як не рване за тую клетку з птахам (ведама як дурны), дык як ня возьмуць званы бiць, а ён як ня выляцiць у другi пакой, як не рване за той залаты гадзiньнiк - як не пачне той гадзiньнiк на ўсялякiя лады перацiнаць; як ня выляцiць ён у першы пакой, ды за той меч - меч зьвiнiць, бражджыць. Усё тое галасу нарабiла, крыку, гармiдару; тыя папрачыналiся, а ён дай Бог ногi; i волас з галавы яму ня спаў - пераляцеў, як муха мiж iмi.
Бачыць ваўчыца здалёк, што ён ляцiць на перадзе, а яны яго ўжо даганяюць, падбегла яна да яго, ён сеў на яе з гэтым багацьцем ды й паплылi. Адплылi добры кавалак ад берагу, глядзяць ажно тыя ўсе стаяць над морам ды й рукi ломяць, ды й ломяць...
|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|