Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
48 из 92
Хадзiлi яны доўгi час па лесе, аж пад вечар убачыў той хлапец вельмi пекную птушку ды й пачаў заёю ганяцца: ганяўся, ганяўся i заблудзiў. Ходзiць ён, ходзiць, аж узыйшоў на такi мост, што, калi iдзеш у вадзiн бок, мост топiцца ў ваду, калi iдзеш у другi, то таксама. Няма яму дзе дзецца. Нарэшце, падыходзiць да яго якiйсьцi чалавек ды й кажа:
- Я цябе даўно чакаю, хадзi за мною, я цябе вывяду на бераг. - Вывеў яго i кажа:
- Ну, цяпер хадзi за мною, я цябе завяду да хаты.
Завёў яго да свае хаты, загадаў даць пiць, есьць i кажа:
- Ляж спаць, а заўтра я табе дам працу: калi ты яе зробiш, то будзе добра, а калi ня зробiш, то будзе табе сьмерць.
Назаўтра яго збудзiў той чалавек, загадаў жонцы даць яму есьцi, а затым павёў на працу. Прыйшлi яны да лесу, а там ляжыць агромнiсты камень, вось той чалавек яму й кажа:
- Як ты зробiш за дзень у гэтым каменi дванаццаць пакояў, зусiм такiх, як трэба, толькi ключы аддаць, то добра, а калi не, то сьмерць цябе чакае.
I даў яму малаток ды долата, а сам пайшоў да дому.
Той хлапец падзюбаў, падзюбаў, бачыць, што нiчога ня зробiць, сеў ды й плача. Аж прыносiць яму таго чараўнiка дачка палудзень i кажа:
- Чаго ты плачаш?
- Ай, - кажа - плачу: казаў мне твой татуля зрабiць дванаццаць пакояў у каменi, а я - кажа, - ня дам i жаднае рады.
- Цiха, - кажа, - ня плач, сядзь i еш, я табе дапамагу.
А калi хлапец пасiлкаваўся, яна яму кажа:
- Ляж цяпер, сваё гора засьнi.
Лёг хлапец i зараз-жа заснуў, а яна клiкнула нячыстых духаў; як бачыш зрабiлi яны дванаццаць пакояў у каменi.
|< Пред. 46 47 48 49 50 След. >|