Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
50 из 92
Тады яна кажа:
- Уставай ужо, а калi прыдзе чараўнiк i запытае, цi добра зрабiў, то скажы: усё добра, толькi адна хвоя зламалася напалову. А не кажы, што я табе дапамагаю, бо ён цябе будзе пытаць.
Прыходзiць чараўнiк i пытае:
- А што, добра зрабiў?
- Добра, толькi адна хвоя зламалася напалову.
- О, - кажа - то ты, мусiць, лепшы майстар за мяне. Але цi не дапамагае табе дачка мая?
- Ы-ы, яшчэ, то не дапамагала, толькi прынясе палудзень, я зьем, i зараз яна iдзе назад.
- Ну, то йдзi дадому.
Завёў, напаiў, накармiў дасыта i кажа:
- Iдзi-ж спаць, бо заўтра зноў чакае цябе праца.
Назаўтра даў яму напарстак, завёў яго да возера ды й кажа:
- Вылi з возера за дзень усю ваду, а дно пясочкам жоўценькiм высып. Апрача таго, палiчы рыбаў, колькi будзе вялiкiх, i колькi малых.
Той вылiваў, вылiваў напарсткам ваду, але й знаку няма. Аж прыносiць тая есьцi, а ён плача.
- Чаго ты ўсё плачаш.
- А як-жа мне ня плакаць, то-ж казаў мне бацька твой напарсткам ваду вылiць, а я вылiваю i знаку няма.
- Э, глупства, я табе дапамагу, але памятай, каб ты мяне не забыўся.
Ён пад'еў i палажыўся спаць. Як бачыш, так вада вылiта, i дно жоўценькiм пясочкам пасыпана.
- Ну, устань, але памятай, калi прыдзе татуля i запытае, цi зрабiў, кажы зрабiў. - А рыбу палiчыў? - Палiчыў: большай трыста шэсьцьдзесят, а меншай ня зьлiчыў. Тады ён табе скажа, што гэта не твая праца, а мая, то ты не кажы, што гэта я зрабiла, бо было-б з табою кепска.
|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|