Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
66 из 92
Выехала за вёску, бачыць - бяжыць за возам i стары iх сабака Лысун. Хацела Алёнка назад яго прагнаць, ды перадумала: няхай бяжыць - весялей будзе ў дарозе.
Ехала яна, ехала - прыехала да перакрыжаваньня дарог. Сiўка спынiлася, назад паглядае. Алёнка пытаецца ў яе:
Заржы, заржы, кабылiца,
Скажы, скажы мне, Сiвiца:
На якую дарогу цябе кiраваць,
Дзе мне родных брацейкаў шукаць?
Тут Сiўка галаву ўзьняла, заржала, на левую дарогу паказала.
Алёнка пусьцiла яе па левай дарозе.
Едзе яна чыстымi палямi, едзе цёмнымi барамi. Прыехала на сутоньнi (зьмярканьнi) ў вялiкую пушчу. Бачыць - стаiць у пушчы пры дарозе хатка. Толькi Алёнка даехала да хаткi, як выбегла адтуль нейкая гарбатая кабецiна з доўгiм носам. Спынiла Алёнку i кажа ёй:
- Куды ты, неразумная, едзеш супраць ночы? Цябе тут ваўкi зьядуць! Заставайся ў мяне - пераначуеш, а заўтра повiдну паедзеш
Пачуў гэта Лысун i зацяўкаў пацiху:
Цяў, цяў!
Не казала мацi
Ночак начавацi!..
Цяў, цяў!
Не кабета гэта
З табой размаўляе,
Ведзьма Бабарыха
Злыя думкi мае...
Не паслухала Алёнка Лысуна, засталася начаваць у хатцы.
Распытала ведзьма Бабарыха ў Алёнкi, куды яна едзе. Алёнка ўсё расказала. Ведзьма ад радасьцi аж падскочыла: браты Алёнчыны, думае яна, напэўна i ёсьць тыя асiлкi, якiя ўсю радню яе iзь сьвету зьвялi. Цяпер яна зь iмi расправiцца...
|< Пред. 64 65 66 67 68 След. >|