Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
82 из 92
А як дайшло да зямлi, дык тут ледзь адзiн аднаго не пазабiвалi: нiяк ня могуць падзялiць сваю палянку, каб нiкому крыўды ня было. Перасварылiся браты з-за зямлi i сталi адзiн аднаму ворагамi.
Толькi два малодшыя браты жылi мiж сабою ў вялiкай згодзе: куды адзiн, туды й другi. Не захацелi яны калацiцца з братамi за зямлю, пакiнулi бацькаву хату ды падалiся ў сьвет шукаць iншага прытулку.
Зрабiлi браты з двух дубоў вялiкiя санi, запрэглi ў iх шэсьць пар валоў, наклалi дабро, пасадзiлi жонак зь дзяцьмi ды паехалi на санях па пяску. А каровы i дробная жывёла ззаду за iмi пайшлi.
Працягнулi крыху валы дубовыя санi па пяску ды сталi, як укопаныя. Калёс тыя браты ня мелi i нiчога пра iх ня ведалi, бо нiкуды яны з свайго лесу ня толькi ўлетку, але i зiмою ня езьдзiлi.
Пачалi браты адпiлоўваць круглыя калодкi ды падкладваць пад палазы. Коцяцца калодкi, i санi паўзуць уперад.
Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкi пад палазы, вось ён i кажа большаму:
- Давай зробiм такую прыладу, каб калодкi самi круцiлiся пад палазамi.
I зрабiлi яны першыя ў тым краi калёсы. Лёгка пайшлi цяпер валы, так што браты i самi паселi на воз. Едуць i дзiвяцца, як яны да гэтага часу абыходзiлiся без калёс.
Ехалi яны, ехалi, даехалi да вялiкай ракi. Агледзелi раку - усюды глыбока, нiдзе няма зручнага месца, каб пераехаць уброд. А тут такая навальнiца ўсхадзiлася, што лес, як зьвер, раве. Ломiць навальнiца дрэвы, як саломiнкi, ды шпурляе ў раку. Плывуць яны па вадзе цэлымi сьцiртамi.
Паглядзеў на iх малодшы брат, падумаў i здагадаўся, як перабрацца цераз раку.
|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|