Адна гадзина (на белорусском языке)   ::   Хэммет Дэшил

Страница: 16 из 18



Згодна са словамi Соўлса, друкарня на тры днi спазнiлася з выкананнем заказаў i што такое здарылася ўпершыню за восем год. Ён лiчыць, што вiнавата ў гэтым смерць Ньюхаўса, памёр жа ён толькi ўчора. Вiдавочна, папярэднiя выпадкi не выклiкалi затрымак у рабоце, дык чаму такое здарылася ў вынiку апошняга прыступу?

На мiнулым тыднi звольнiлi двух друкароў i столькi ж нанялi на наступны дзень - вельмi аператыўна. Машыну, якая збiла Ньюхаўса, кiнулi за першым жа паваротам, усяго за некалькi крокаў ад друкарнi. Аўтамабiль стаяў капотам на поўнач, а гэта дастатковы доказ таго, што пасажыры, якiя вылезлi з машыны, знiклi ў паўднёвым кiрунку. Нармальныя злодзеi не кiнулiся б у той самы бок, з якога прыехалi.

Дык вось мая версiя таго, што адбылося: гэты Ван Пелт - галандзец, i ў яго ёсць некалькi форм для друкавання фальшывых банкнотаў па сто флорынаў. Ён шукаў хаўруснiкаў i знайшоў друкара, якi пагадзiўся саўдзельнiчаць у прапанаванай справе. Гэтым друкаром быў Соўлс - майстар з друкарнi, уладальнiк якой час ад часу на працягу тыдня, а мо i болей, не выходзiў з дому, хварэючы на сэрца. Адзiн з друкароў, якiя працавалi пад началам Соўлса, згадзiўся быць саўдзельнiкам. Iншыя цi то адмовiлiся ад прапановы, цi то, можа, Соўлс нават не звяртаўся да iх з прапановай. Як бы там нi было, гэтых двух звольнiлi, а iх месцы занялi прыяцелi Соўлса.

Нашы знаёмыя ўсё падрыхтавалi i чакалi, пакуль Ньюхаўса зноў прыхопiць сэрца. Гэта здарылася вечарам у панядзелак.

|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]