Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
15 из 18
Гэта быў даволi высокi мужчына год на трыццаць з круглым рудым тварам, на якiм паспела з'явiцца некалькi сiнякоў. Да гэтага ён быў, вiдаць, куды якiм франтам у сваiм дарагiм чорным гарнiтуры, але цяпер меў выгляд вельмi пашматаны. Мне нават i пытацца не варта было, хто ён такi, бо i без таго ведаў, што гэта Хендрык Ван Пелт.
- Ну, дык у чым разгадка? - спытаў мяне Кофi.
Трымаючыся рукой за пашчэмку, я выявiў, што магу гаварыць, неяк трываючы боль.
- Вось гэта хеўра i збiла на машыне Ньюхаўса, i нiякi гэта не няшчасны выпадак. Нядрэнна было б даведацца яшчэ пра некаторыя падрабязнасцi, але падступiцца да iх не паспеў - занадта хутка яны на мяне накiнулiся. Ньюхаўс, у той момант, калi на яго наехаў аўтамабiль, трымаў у руцэ паперку ў сто флорынаў i накiроўваўся ў бок палiцэйскай управы. Ён знаходзiўся ўсяго паўквартала ад будынка суда.
Соўлс сказаў мне, што Ньюхаўс накiроўваўся да Портсмускай плошчы, каб пагрэцца там на сонцы. Але Соўлс, здаецца, не ведаў, што ў Ньюхаўса было падбiта вока, наконт чаго было праведзена расследаванне. Калi Соўлс не бачыў сiняка на твары Ньюхаўса, значыць, можна смела бiцца аб заклад, што ў той дзень ён не бачыў яго ў твар.
Ньюхаўс iшоў з друкарнi ў напрамку палiцэйскай управы, трымаючы ў руцэ замежную купюру - запомнiце гэта!
З iм часта здаралiся прыступы хваробы, праз якiя, калi верыць нашаму прыяцелю Соўлсу, ён быў вымушаны кожны раз заставацца дома тыдзень альбо нават паўтара.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|