Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
17 из 18
Як толькi жонка Ньюхаўса пазванiла назаўтра ранiцай i сказала, што ён захварэў, гэтыя шэльмы пачалi штампаваць свой тавар. Таму i затрымалiся са сваёй звычайнай работай. Але прыступ у Ньюхаўса быў не такi моцны, як звычайна. Ён стаў на ногi праз два днi i зайшоў сюды на некалькi хвiлiн.
Ён зайшоў, вiдаць, у той момант, калi ўсе нашы знаёмыя былi вельмi заняты сваiмi справамi, у нейкiм аддаленым кутку. Ньюхаўс, пэўна, заўважыў некалькi фальшывых купюр, адразу ж вызначыў сiтуацыю, схапiў адну банкноту, каб паказаць палiцыi, i рушыў да палiцэйскай управы, мяркуючы, што яго не заўважылi.
Аднак, вiдаць, Ньюхаўс усё-такi трапiў iм на вочы, калi выходзiў з друкарнi. Двое пайшлi следам. Яны не маглi без рызыкi забiць яго проста на вулiцы, за якi-небудзь квартал або два ад будынка суда. Але, павярнуўшы за рог, яны ўбачылi незаглушаную машыну Кроствэйта. Гэта якраз i дапамагло вырашыць праблему наконт уцёкаў. Сеўшы ў аўтамабiль, яны паехалi следам за Ньюхаўсам. Лiчу, што iх першапачатковы план быў прыстрэлiць Ньюхаўса, але той пачаў пераходзiць Клэй-стрыт, утаропiўшыся ў фальшывую купюру, што нёс перад сабой. У вынiку яны атрымалi неацэнны шанц. Аўтамабiль скiравалi проста на Ньюхаўса. Той, яны ведалi, безумоўна, загiне, бо кволае сэрца давядзе справу да канца, нават калi смерць не настане ад удару аўтамабiля. Потым яны кiнулi машыну i вярнулiся ў друкарню.
Трэба звесцi разам шмат якiя канцы, але мае летуценныя разважаннi адпавядаюць усiм вядомым фактам - i я гатовы пайсцi ў заклад на месячны заробак, што наблiжаюся да разгадкi.
Дзесьцi ляжаць галандскiя купюры - вынiк трохдзённай працы! Вам, панове...
|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|