Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
6 из 18
Праца дэтэктыва на дзевяноста адсоткаў уяўляе сабой збор дэталяў - i ўсе iх трэба атрымаць, наколькi гэта магчыма, з першых рук, не зважаючы на тое, хто да цябе вёў следства па гэтай справе.
Аднак перад тым як пачаць вышук у гэтым кiрунку, я вырашыў зайсцi ў друкарню, што належала нябожчыку - яна знаходзiлася за тры кварталы ад будынка суда, - i даведацца, цi чулi яе служачыя што-небудзь цiкавае для мяне.
Установа, якая належала Ньюхаўсу, займала паверх невялiкага будынка на Калiфорнiя-стрыт, памiж вулiцамi Кернi i Мантгомеры. З боку вулiцы ў ёй была адгароджана канторка, што злучалася калiдорам з друкарняй, якая знаходзiлася з тыльнага боку будынка.
Адзiным чалавекам у канторы, калi я зайшоў туды з вулiцы, быў малога росту паўнаваты бландзiн гадоў пад сорак у кашулi з кароткiмi рукавамi, якi сядзеў за сталом, звяраючы лiчбы, запiсаныя ў гросбусе, з тымi, што былi на паперах, цэлы стос якiх ляжаў побач.
Я прадставiўся, паведамiўшы, што з'яўляюся аператыўным супрацоўнiкам вышукнога агенцтва "Кантыненталь", якое мае цiкавасць да справы, звязанай са смерцю Ньюхаўса. Чалавек у канторы назваўся Бенам Соўлсам, сказаў, што працуе ў друкарнi Ньюхаўса майстрам. Мы пацiснулi адзiн аднаму рукi. Соўлс запрасiў мяне сесцi ў крэсла насупраць, адсунуў убок паперы, кнiгу, з якiмi працаваў, i з агiдай на твары паскроб галаву алоўкам.
- Гэта жахлiва! - усклiкнуў ён. - Тут увесь час то адно то другое, спраў па горла, а я мушу корпацца ў гэтых паперах, хоць нiчога ў iх не разумею.
Соўлс перапынiў размову, каб адказаць на тэлефонны званок.
- Так... Гэта Соўлс... Яны якраз у рабоце...
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|