Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
7 из 18
Я перадам iх вам не пазней паўдня ў панядзелак. Я ведаю, што мы абяцалi надрукаваць iх яшчэ ўчора, але... Я ведаю! Ведаю! Але ў сувязi са смерцю боса спазнiлiся. Растлумачце гэта мiстэру Кроствэйту... Абяцаю перадаць вам iх у панядзелак ранiцай, будзьце ўпэўнены! - Соўлс раздражнёна кiнуў трубку на апарат i зiрнуў у мой бок. Падумаць толькi, ягоная машына збiла шэфа, i ён тым не менш лiчыць прыстойным уздымаць вэрхал, калi крыху спазнiлiся з заказам!
- Кроствэйт?
- Ага, - я гаварыў з яго служачым. Мы друкуем яму нейкiя рэкламныя лiсткi - паабяцалi зрабiць iх учора, але тут загiнуў бос, нанялi пару новых людзей вось i затрымалiся. Я тут восем год працую, i гэта першы раз, калi мы спазнiлiся з выкананнем заказу - а ўсё адно кожны клiент горла дзярэ. Калi б мы працавалi як iншыя друкарнi, дык яны б прызвычаiлiся i чакалi, але мы былi да iх занадта добрыя. Ну i Кроствэйт! Як можна верыць у прыстойнасць гэтага чалавека, ён жа ведае, што бос загiнуў пад коламi менавiта ягонай машыны?
Я спачувальна кiўнуў галавой, пасунуў у бок Соўлса сiгару i, пачакаўшы, калi ён запалiць, спытаў:
- Вы сказалi нешта пра тое, што нанялi некалькi чалавек. Навошта?
- Так. Мiстэр Ньюхаўс звольнiў двух рабочых на мiнулым тыднi - Фiлчэры i Кi. Ён даведаўся, што яны належаць да арганiзацыi "Iндустрыяльныя рабочыя свету", i таму вызначыў iм час на зборы.
- Што, з iмi былi нейкiя праблемы, нешта такое апрача iх сяброўства ў прафсаюзе?
- Не, яны былi даволi добрыя работнiкi.
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|