Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке)   ::   Хайсмит Патриция

Страница: 2 из 24



У ёй Хаўптман лезе па лесвiцы, прыстаўленай да акна дзiцячага пакоя, праз якое бачны канец лесвiцы i верхняя частка тулава Хаўптмана, якi хапае хлопчыка. Быў таксама Марат* у ванне, а побач - Шарлота, Крысцi** з панчохай, якой ён душыць жанчыну.

* Марат - адзiн з кiраўнiкоў Французскай рэвалюцыi.

** Джон Крысцi - забойца жонкi i яшчэ пяцi жанчын, трупы якiх ён хаваў у кухнi свайго дома. Пакараны смерцю ў 1955 годзе.

Клайву падабалiся ўсе сцэны, яны нiколi яму не надакучалi. Але ён не ўзiраўся ў iх з важным, крыху спалоханым выглядам, як гэта рабiлi iншыя. Клайву хутчэй карцела ўсмiхнуцца, нават рассмяяцца. Сцэны былi для яго не больш чым забава. Чаму ж тады не пасмяяцца?

Далей экспазiцыя музея ўключала камеры катаванняў - адна з даўнiх часоў, другая - сучасная, якая павiнна была дэманстраваць спосабы катаванняў дваццатага стагоддзя ў нацысцкай Германii або ў французскiм Алжыры. Мадам Цiбо - а Клайв вельмi сумняваўся, што яна сапраўды iснавала, - крочыла ў нагу с часам. Былi, безумоўна, паказаны i забойства Кенэдзi, i крывавая бойня, у час якой была забiта Тэйт*, i адно забойства, што адбылося ўсяго каля месяца назад.

* Шарон Тэйт - славутая амерыканская актрыса, жонка вядомага кiнарэжысёра Р.Палянскага, якая загiнула ад рук сябраў секты фанатыкаў.

Першым канкрэтным амбiцыёзным жаданнем Клайва ў дачыненнi да "ВАСКОВАГА МУЗЕЯ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО" было правесцi там ноч. Аднойчы ён яго здзейснiў, прадбачлiва захапiўшы з сабой у кiшэню сандвiч з сырам. Зрабiць гэта было даволi лёгка.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]