Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке)   ::   Хайсмит Патриция

Страница: 5 из 24

Ён прынёс з сабой запалкi, а таксама цыгарэты, хоць палiць у музеi забаранялася, пра гэта папярэджвалi надпiсы, якiх было некалькi, i з дапамогай запалкi знайшоў выключальнiк. У пакоi стаяў стары стол, чатыры металiчныя шафы, бляшанае вядзерца пад смецце, стойка пад парасоны i некалькi кнiжак у шафе ля некалi павапнаванай, а цяпер пацямнелай ад бруду сцяны. Клайв выцягнуў шуфляду стала i знайшоў там даволi выцертую па баках драўляную скрыначку, якую аднойчы бiлецёр нёс у яго на вачах праз уваходныя дзверы. Скрынка была замкнёная. Ён мог бы адразу ж пайсцi з музея, прыхапiўшы скрынку, але падумаў, што грошы яго не хвалююць, i ў думках адзначыў, што гэта даволi прыстойна з яго боку. Ён правёў па скрыначцы тыльным бокам рукi, не забыў i пра нiз, за якi браўся кончыкамi пальцаў. Хiба не варта смеху, падумаў ён, сцiраць адбiткi пальцаў з рэчы, якую не збiраешся красцi.

Клайв падрыхтаваўся цешыцца гэтай начной прыгодай. Ён знайшоў выключальнiк i запалiў святло ў дыярамах - у вынiку жудасныя сцэны былi пры поўнай iлюмiнацыi. Праз некаторы час яму захацелася есцi. Адкусiўшы раз ад сандвiча, ён зноў загарнуў яго ў папяровую сурвэтку i паклаў у кiшэню. Паволi прайшоўся каля сцэны гiбелi Джона Кенэдзi, дзе мiсiс Кенэдзi i дактары схiлiлiся над белым сталом, на якiм ляжаў прэзiдэнт. Гэты раз Клайв не ўтрымаўся ад смеху, гледзячы на сцэну, дзе Хаўптман спускаецца ўнiз па лесвiцы. Твар Чарльза Лiндберга-малодшага быў такi спакойны, што можна было падумаць, што ён гуляе з цацкамi на падлозе свайго пакоя.

Клайв перакiнуў нагу цераз жалезную парэнчу i залез у дыяраму з Джуд i Снайдэр.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]