Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке) :: Хайсмит Патриция
Страница:
4 из 24
I, затрымаўшыся аднойчы вечарам як мага пазней, Клайв даведаўся, што за двярамi ў адным дальнiм кутку было нешта накшталт службовага пакоя для пераапранання, адтуль жа чуўся шум вады ў туалетным бачку.
Дык вось, аднойчы лiстападаўскiм вечарам Клайв схаваўся ў ценю, якога ў музеi было дастаткова, i пачаў слухаць, пра што гавораць трое служачых, рыхтуючыся iсцi дадому. Жанчына - iмя якой было Мiлдрэд - затрымлiвалася, каб забраць скрынку з грашыма ад Фрэда - таго, што прадаваў бiлеты, - палiчыць iх i пакласцi недзе ў пакоi для пераапранання. Грошы Клайва не цiкавiлi. Яму карцела прабыць тут ноч, а потым гэтым пахвалiцца.
- Дабранач, Мiлдрэд, да заўтра, - сказаў адзiн мужчына.
- Больш нiчога не трэба зрабiць? А то я пайду ўжо, - адгукнулася Мiлдрэд. - Ну, i стамiлася ж я! Але ўсё-такi пагляджу сёння вечарам па тэлевiзары "Чалавека-д'ябла".
- "Чалавека-д'ябла"? - безуважна перапытаў другi мужчына.
Вiдаць, бiлецёр Фрэд пайшоў ужо са сваёй будкi ля ўвахода, аддаўшы скрынку з грашыма, акрамя таго, Клайв успомнiў, што аднойчы бачыў, як той зачынiў дзверы, патушыў рэкламныя агнi выключальнiкам за параднымi дзвярамi, замкнуў iх на ключ i закрыў на засаўку.
Клайв стаяў у нiшы побач з жалезнымi шыбенiцамi.
Пачуўшы, як грукнулi дзверы чорнага хода, як iх замкнулi на ключ, ён перачакаў якую хвiлiну, цешачыся цiшынёй, адзiноцтвам i таямнiчасцю, потым ужо рызыкнуў вылезцi з свайго сховiшча. Спачатку ён падышоў на дыбачках да пакоя, дзе служачыя вешалi сваё верхняе адзенне, бо ён нiколi там не быў.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|