Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке)   ::   Хайсмит Патриция

Страница: 3 из 24

Клайв ведаў, што ў самым музеi - яго "вантробах", як ён у думках называў унутраныя памяшканнi музея, працавалi тры чалавекi - чацвёрты, пухлявы чалавек сярэднiх год у марской шапцы, прадаваў бiлеты ў будцы каля ўвахода. З трох служачых, што працавалi ў "вантробах", двое - мужчыны, а трэцiм супрацоўнiкам была жанчына, таксама пухлявая з курчавымi карычневымi валасамi, у акулярах, якая выглядала гадоў на сорак. Яна правярала бiлеты ў цёмным канцы калiдора, дзе i пачынаўся сам музей.

Адзiн мужчына, якi працаваў унутры музея, увесь час чытаў лекцыi, хоць звычайна iх слухала не больш паловы наведвальнiкаў.

- Тут мы бачым фанатычны выраз сапраўднага забойцы, увасоблены непераўзыдзеным майстэрствам у галiне васковай фiгуры мадам Цiбо, - i гэтак далей.

Другi мужчына, якi працаваў у музеi - брунет у акулярах з чорнай аправай, гэткай жа як i ў жанчыны. Ён хадзiў па залах, адганяючы дзяцей, якiя спрабавалi залезцi ў дыярамы, i, можа, абараняючы кiшэнi наведвальнiкаў ад злодзеяў, а жанчын - ад непрыстойных чаплянняў. Клайв гэтага не ведаў.

Аднак ён дакладна ведаў, што можна даволi лёгка прашмыгнуць у якi-небудзь цёмны куток цi ў нiшу побач з жалезнымi шыбенiцамi, а магчыма, нават унутр шыбенiцы, але, на думку Клайва, нягледзячы на яго хударлявасць, можна было напароцца на зубцы, i таму ён адмовiўся ад гэтай iдэi. Ён заўважыў, што наведвальнiкаў пачыналi ветлiва выправаджаць у 9.15 вечара, бо музей зачыняўся ў 9.30.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]