Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке) :: Хайсмит Патриция
Страница:
6 из 24
Яго ахапiла хваляванне ад усведамлення таго, што ён знаходзiцца побач з iмi, усяго за некалькi сантыметраў ад працэсу забойства шляхам удушэння з-за спiны, якi ўжываў палюбоўнiк жанчыны ў дачыненнi да яе мужа. Клайв працягнуў руку i дакрануўся да намаляванай чырвонай фарбай крывi, якая сцякала ў тых месцах, дзе ўдаўка глыбока ўпiлася ў шыю. Клайв таксама памацаў халодныя скулы ахвяры. Выпучаныя вочы былi шкляныя, нейкiя агiдныя, i таму ён да iх не дакрануўся.
Праз дзве гадзiны ён запеў псалмы "Блiжэй да цябе, Гасподзь" i "Iiсус жадае абагрэць мяне промнямi". Клайв не ведаў iх тэксту да канца, таму ён запалiў.
Ужо ў дзве гадзiны ночы паспеў засумаваць i хацеў выйсцi спачатку праз парадны, а потым праз чорны ўваход, але не змог - абое дзвярэй былi знадворку зачынены засаўкамi. Ён падумаў, што было б нядрэнна, каб яму прынеслi булачку з бiфштэксам у гэтым начным вагоне-рэстаране, пакуль ён дабярэцца дадому. I ўсё ж вымушанае зняволенне яго не турбавала, таму ён даеў сандвiч, якi паспеў падсохнуць, i крыху паспаў на трох ссунутых у рад крэслах. Ляжаць на iх было вельмi мулка, таму ён ведаў, што хутка прачнецца, так i здарылася ў пяць гадзiн ранiцы. Клайв апаласнуў вадой твар, потым яшчэ раз агледзеў васковыя экспанаты. Гэты раз ён прыхапiў сувенiр - гальштук Вудра Вiльсана.
Блiжэй да дзевяцi гадзiн - а "ВАСКОВЫ МУЗЕЙ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО" адчыняўся а палове дзесятай - Клайв схаваўся ў выдатным месцы - за чорнай складной шырмай з залатымi ўзорамi, якая была фонам да адной сцэны.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|