Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 38 из 102

Ён вельмi спакойна сказаў, што вятрак гэта бязглуздзiца i што ён нiкому не раiць галасаваць за яго, i тут жа зноў сеў; гаварыў ён усяго нейкiх трыццаць секунд i, здавалася, не зважаў, цi зрабiлi яго словы хоць найменшае ўражанне напрысутных. У адказ на гэта Сняжок ускочыў на ногi i, прыкрыкнуўшы на авечак, якiя зноў пачалi бляяць, выступiў з палымяным заклiкам на карысць ветрака. Дагэтуль жывёлы былi амаль пароўну падзелены ў сваiх прыхiльнасцях, але праз хвiлiну Сняжок захапiў iх сваiм красамоўствам. Красамоўнымi фразамi ён распiсаў карцiну жыцця на Ферме Жывёлаў, якiм яно магло б быць, калi б цяжар непасiльнай працы быў зняты з iх спiн. Цяпер яго ўяўленне лунала значна вышэй за сячкарнi i электрадаiлкi. Электрычнасць, казаў ён, зможа прывесцi ў рух малатарнi, плугi, бароны, касiлкi, жнейкi, снопавязалкi i, апроч таго, забяспечыць кожнае стойла электрычным святлом, халоднай i гарачай вадою i электрычным ацяпленнем. Калi ён скончыў прамову, нiхто ўжо не сумняваўся ў тым, у якi бок пойдзе галасаванне. Але якраз у гэты момант Напалеон устаў i, неяк дзiўна паглядзеўшы скоса на Сняжка, пранiзлiва завiшчаў, так, як нiхто яшчэ нiколi не чуў.

У адказ на гэта пачуўся страшны брэх знадворку, i дзевяць вялiзных сабакаў з абабiтымi бляхай ашыйнiкамi ўварвалiся ў гумно. Яны кiнулiся проста на Сняжка, якi адно што паспеў адскочыць убок i ўхiлiцца ад iх вострых зубоў. Праз момант ён быў ужо за дзвярыма, i сабакi беглi за iм. Знямеўшы ад страху i здзiўлення, усе жывёлы выйшлi паглядзець на пагоню. Сняжок бег праз доўгi выган у бок гасцiнца. Ён бег, як толькi можа бегчы свiння, але сабакi былi ўжо ў яго на пятах. Раптам ён паслiзнуўся, i здалося, што зараз яны схопяць яго. Але ён падхапiўся i пабег яшчэ хутчэй, аднак сабакi зноў амаль яго дагналi.

|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]