Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
37 из 102
Было цалкам верагодна, што, хоць чалавечыя стварэннi i былi разбiтыя ў Бiтве пры Хляве, яны маглi зрабiць яшчэ адну, больш рашучую спробу адваяваць ферму i аднавiць панаванне мiстэра Джоўнза. Яны тым болей мелi на гэта падставы, што навiна пра iх паражэнне разышлася па наваколлi i жывёлы на суседнiх фермах зрабiлiся натурлiвыя, як нiколi раней. Як звычайна, Сняжок i Напалеон не пагаджалiся мiж сабою. Паводле Напалеона, што жывёлы мусiлi зрабiць, дык гэта здабыць пальную зброю i практыкавацца ў яе ўжываннi. Паводле Сняжка, яны мусiлi высылаць штораз болей галубоў, каб раздзьмуць паўстанне сярод жывёлаў на iншых фермах. Адзiн сцвярджаў, што калi яны не навучацца баранiцца, дык непазбежна будуць заваяваныя, другi сцвярджаў, што калi паўстаннi адбудуцца паўсюль, iм не будзе патрэбы баранiцца. Жывёлы слухалi спачатку Напалеона, пасля Сняжка i не маглi зразумець, хто з iх мае рацыю; i сапраўды, яны заўсёды пагаджалiся з тым, хто якраз у гэты момант прамаўляў.
Нарэшце настаў дзень, калi Сняжковы чарцяжы былi гатовыя. На Сходзе, што меўся адбыцца наступнай нядзеляй, пытанне пра пабудову ветрака выносiлася на галасаванне. Калi жывёлы сабралiся ў вялiкiм гумне, Сняжок устаў i, хоць яго часам перапыняла бляянне авечак, выклаў свае аргументы за пабудову ветрака. Тады Напалеон падняўся для адказу.
|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|