Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
102 из 102
Яны кiнулiся назад i зноў зазiрнулi ў вокны. Там, там распачалася зацятая спрэчка - крыкi, удары кулаком аб стол, варожыя позiркi, гнеўныя апраўданнi. Прычынай спрэчкi, як вiдаць, было тое, што Напалеон i мiстэр Пiлкiнгтан адначасова згулялi вiновым тузом.
Дванаццаць галасоў абурана крычалi, i ўсе яны былi падобныя адзiн на аднаго. Цяпер ужо не было пытання, што здарылася са свiнымi тварамi. Жывёлы знадворку пераводзiлi позiрк з свiннi на чалавека, з чалавека на свiнню i зноў з свiннi на чалавека, але было ўжо немагчыма вызначыць, хто быў кiм..
Лiстапад 1943 - Люты 1944
|< Пред. 98 99 100 101 102 >|