Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 57 из 102

Каровы ў адзiн голас заяўлялi, што Сняжок пракраўся ў iх стойлы i даiў iх, пакуль яны спалi. Казалi таксама, што пацукi, якiя прыносiлi нямала клопату гэтай зiмою, былi ў хаўрусе з Сняжком.

Напалеон заявiў, што неабходна правесцi поўнае расследаванне Сняжковае дзейнасцi. Выйшаўшы ў суправаджэннi сабакаў, ён уважлiва агледзеў усе гаспадарчыя будынкi, а ўсе астатнiя жывёлы сачылi за iмi на паважнай адлегласцi. Праз кожныя некалькi крокаў Напалеон спыняўся i нюхаў зямлю, шукаючы Сняжковых слядоў, якiя, як ён казаў, ён мог вызначыць па паху. Ён прынюхваўся ў кожным кутку, у гумне, у хляве, у курнiках, у гародзе, i знаходзiў Сняжковы сляды амаль усюды. Ён прыкладаў лыч да зямлi, колькi разоў глыбока ўдыхаў паветра i крычаў страшным голасам: "Сняжок! Ён быў тут! Я добра яго чую!", i, пачуўшы слова "Сняжок", сабакi гыркалi так, што кроў застывала ў жылах, i шчэрылi iклы.

Жывёлы былi не на жарт напалоханыя. Iм здавалася, што Сняжок напоўнiў паветра вакол iх сваiмi нябачнымi ўплывамi i пагражаў iм рознымi няшчасцямi. Увечары Вiскун склiкаў усiх разам i з трывогаю на твары сказаў, што мае паведамiць важную навiну.

- Таварышы! - закрычаў Вiскун, нервова падскокваючы. - Выявiлася найстрашнейшая рэч. Сняжок запрадаўся Фрэдэрыку з фермы Пiнчфiлд, якi збiраецца напасцi на нас i забраць у нас нашу ферму! Сняжок мае быць яму за праваднiка, калi пачнецца наступ. Але ёсць i страшнейшая навiна. Мы думалi, што Сняжок узняўся на бунт толькi праз сваю фанабэрыю i ганарлiвасць. Але мы памылялiся, таварышы.

|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]