Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
56 из 102
Уiмпэр пра гэтую справу нiчога не чуў, i яйкi дастаўлялiся бесперапынна, раз на тыдзень да фермы пад'язджаў фургон бакалейшчыка i завозiў iх у мястэчка.
Увесь гэты час Сняжка так нiхто i не бачыў. Хадзiлi чуткi, што ён хаваўся на адной з суседнiх фермаў, у Фоксвудзе або ў Пiнчфiлдзе. Да гэтага часу дачыненнi Напалеона з iншымi фермерамi крыху палепшалi. Неяк на панадворку знайшлi цэлы штабель драўнiны, складзенае там яшчэ дзесяць гадоў таму, калi вычышчалi букавы гай. Дрэва было сухое, i Ўiмпэр параiў Напалеону прадаць яго; мiстэр Пiлкiнгтан i мiстэр Фрэдэрык былi гатовыя яго купiць. Напалеон вагаўся перад выбарам пакупнiка, не могучы прыняць канчатковае рашэнне. Цiкава адзначыць, што, калi ён схiляўся да пагаднення з Фрэдэрыкам, абвяшчалася, што Сняжок хаваецца ў Фоксвудзе, калi ж ён думаў спынiць выбар на Пiлкiнгтане, казалi, што Сняжок сядзiць у Пiнчфiлдзе.
Аднойчы ранняй вясною нечакана выявiўся трывожны факт. Сняжок начамi патаемна прыходзiў на ферму. Жывёлы былi так усхваляваныя, што не маглi спаць у сваiх стойлах. Казалi, што кожнае ночы ён прабiраецца на ферму пад покрывам цемры i чынiць розную шкоду. Ён краў збожжа, перакульваў даёнкi, бiў яйкi, таптаў грады, абгрызаў кару на садовых дрэвах. Як толькi на ферме што-небудзь не ладзiлася, сталася звычаем прыпiсваць вiну Сняжку. Калi разбiвалася шыбiна або забiвалiся вадасцёкi, нехта абавязкова казаў, што ўначы прыйшоў Сняжок i зрабiў гэта, а калi згубiлiся ключы ад свiрна, уся ферма была ўпэўненая, што Сняжок закiнуў iх у калодзеж. Дзiўна, што яны верылi ў гэта нават тады, калi ключы знайшлiся пад мехам з мукою.
|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|