Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
55 из 102
Калi ж ён i выходзiў на свет, дык вельмi ўрачыста, у атачэннi шасцi сабакаў, якiя шчыльна абступалi яго i вурчалi, калi нехта падыходзiў. Часта ён не паказваўся нават нядзельнымi ранiцамi, а пераказваў свае загады праз iншых свiнняў, звычайна праз Вiскуна.
Аднойчы нядзельнай ранiцай Вiскун абвясцiў, што куры, знёсшыся, адразу мусяць здаваць свае яйкi. Напалеон заключыў праз Уiмпэра кантракт на чатырыста яек у тыдзень. За атрыманыя грошы можна было б набыць дастаткова збожжа i мукi, каб пражыць да лета, калi жыццёвыя ўмовы будуць лягчэйшыя.
Калi куры пачулi гэта, яны ўзнялi страшны лямант. Iх i раней папярэджвалi, што iм, магчыма, давядзецца пайсцi на такую ахвяру, але яны не верылi, што гэтак сапраўды будзе. Яны якраз падрыхтавалiся да вясновага выседжвання i скардзiлiся, што забраць цяпер яйкi было б забойствам. Упершыню з часоў выгнання Джоўнза наспявала нешта падобнае на бунт. Узначаленыя трыма маладымi чорнымi мiноркамi, куры зрабiлi рашучую спробу сарваць Напалеонавы планы. Яны вырашылi заляцець на кроквы i несцi яйкi там, адкуль яны падалi i разбiвалiся аб падлогу. Напалеон дзейнiчаў хутка i бязлiтасна. Ён загадаў не выдаваць курам харчу i папярэдзiў, што любая жывёлiна, якая дасць курам хоць адно зернейка, будзе пакарана смерцю. Сабакi пiльна сачылi за выкананнем гэтага загаду. Куры трывалi пяць дзён, пасля здалiся i вярнулiся ў свае гнёзды. Тым часам дзевяць курэй памерла. Iх целы пахавалi ў садку, i было абвешчана, што яны памерлi ад какцыдыёзу.
|< Пред. 53 54 55 56 57 След. >|