Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
60 из 102
- Калi гэтак кажа таварыш Напалеон, значыць, так яно i ёсць.
- Вось гэта правiльныя словы, таварыш, - закрычаў Вiскун, але ўсе заўважылi, што ён неяк вельмi нядобра паглядзеў на Баксёра сваiмi мiрглiвымi вочкамi. Ён павярнуўся, каб пайсцi, пасля спынiўся i дадаў шматзначна: Папярэджваю ўсiх жывёлаў на гэтай ферме: будзьце пiльныя. Бо ў нас ёсць усе прычыны меркаваць, што хтосьцi з сакрэтных агентаў Сняжка хаваецца ў гэты момант сярод нас!
Праз чатыры днi, надвячоркам, Напалеон загадаў усiм жывёлам сабрацца ў двары. Калi яны ўсе сышлiся разам, Напалеон выйшаў з сядзiбы, аздоблены абодвума сваiмi медалямi (бо незадоўга перад тым ён узнагародзiў сябе медалямi "Жывёла-Герой" першага класа i "Жывёла-Герой" другога класа), з сваiмi вялiзнымi сабакамi, што круцiлiся вакол яго i гыркалi так, што ў жывёлаў дрыжыкi беглi па спiнах. Яны маўклiва скурчылiся на сваiх месцах, нiбы загадзя адчуваючы, што зараз адбудзецца нешта страшнае.
Напалеон стаяў i сурова разглядаў прысутных, пасля раптам пранiзлiва завiшчаў. Сабакi зараз жа кiнулiся наперад, схапiлi чатырох свiнняў за вушы i пацягнулi iх да ног Напалеона, не зважаючы на iх страшны вiск ад болю i страху. З свiных вушэй цякла кроў, сабакi адчулi яе смак i на нейкi момант зусiм ашалелi. Раптам, усiм на здзiўленне, трое сабак накiнулiся на Баксёра. Убачыўшы iх, Баксёр выставiў наперад свой вялiзны капыт, збiў аднаго сабаку з лёту i прыцiснуў яго да зямлi. Сабака заенчыў аб лiтасцi, i два другiя ўцяклi, падцiснуўшы хвасты.
|< Пред. 58 59 60 61 62 След. >|