Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
61 из 102
Баксёр паглядзеў на Напалеона, каб ведаць, што яму рабiць: раздушыць сабаку насмерць цi адпусцiць. Напалеон, як здалося, змянiўся з твару i рэзка загадаў Баксёру адпусцiць сабаку, на што той падняў капыт, i сабака, скалечаны, пабег прэч, жалосна скуголячы.
У хуткiм часе сумятня сцiхла. Чатыры свiннi чакалi, дрыжучы, усiм сваiм выглядам прызнаючы сваю вiну. Напалеон запрапанаваў iм павiнiцца ў сваiх злачынствах. Гэта былi тыя самыя чатыры парсюкi, якiя пратэставалi, калi Напалеон адмянiў нядзельныя Сходы. Без лiшняй прынукi яны прызналiся, што трымалi сакрэтную сувязь з Сняжком ад самага часу яго выгнання, што супрацоўнiчалi з iм у справе разбурэння ветрака i што ўвайшлi ў пагадненне з iм з мэтаю перадаць Ферму Жывёлаў мiстэру Фрэдэрыку. Яны дадалi, што Сняжок патаемна прызнаўся iм, што ён доўгiя гады быў сакрэтным агентам Джоўнза. Калi яны скончылi сваю споведзь, сабакi тут жа на месцы разарвалi iм глоткi, i Напалеон страшным голасам запытаўся, цi хто яшчэ не хоча ў чым-небудзь прызнацца.
Тры курыцы, што верхаводзiлi няўдалым яечным бунтам, выйшлi наперад i засведчылi, што Сняжок з'явiўся iм у сне i намовiў iх не слухацца Напалеонавых загадаў. Яны таксама былi забiтыя на месцы. Тады выйшла гуска i прызналася, што схавала шэсць пшанiчных каласкоў пад час леташняга жнiва i з'ела iх уначы.
|< Пред. 59 60 61 62 63 След. >|