1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 57 из 72



- Там пад тэлеглядам ёсць пусты столiк, - сказаў Сайм. - Давай захопiм па дарозе джыну.

Джын выдаваўся ў фарфоравых кубачках без вушка. Яны прабiлiся скрозь натоўп i разгрузiлi свае падносы на металiчны стол, на якiм нехта перад тым разлiў сваю полiўку - брудную кашу, падобную да ванiтаў. Ўiнстан падняў свой кубачак з джынам, на хвiлiнку затрымаўся, каб набрацца адвагi, i хутка праглынуў пiтво, што смакам нагадвала алей. Перамогшы слёзы, што выступiлi ў вачах, ён раптам адчуў, што хоча есцi. Ён пачаў на поўную лыжку сёрбаць полiўку, на слiзкай паверхнi якое плаваў нейкi сiтаваты ружовы кубiк, напэўна, кавалак штучнага мяса. Абодва маўчалi, пакуль не з'елi ўсё, што было ў мiсах. За столiкам злева ад Ўiнстана, трошкi ззаду, нехта гучна i няспынна гаварыў гэтая непрыемная балбатня, падобная да кракання качкi, прабiвалася скрозь гаману залы.

- Як пасоўваецца справа са Слоўнiкам? - спытаўся Ўiнстан гучным голасам, каб перакрычаць шум.

- Пакуль што павольна, - адказаў Сайм. - Я цяпер сяджу над прыметнiкамi. Вельмi цiкава.

Пры адной згадцы пра навамоўе ён нiбы аджыў. Ён адсунуў мiсу ўбок, схапiў адной сваёй далiкатнай рукою лусту хлеба, другой - кавалак сыру. Каб не крычаць, ён схiлiўся над сталом.

- Адзiнаццатае выданне - гэта апошняя, канчатковая рэдакцыя Слоўнiка, растлумачыў ён. - Мы наводзiм апошнi глянец, мы надаём навамоўю такую форму, якую яно будзе мець, калi iнакш нiхто ўжо не будзе гаварыць. Калi мы скончым, людзi накшталт цябе будуць вымушаныя вывучаць усю мову спачатку.

|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]