1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 72 из 72

Можа, яна за iм i не сачыла, можа, яна выпадкова другi дзень запар сядзела так блiзка ад яго. Цыгарэта патухла, i ён асцярожна паклаў яе на край стала. Ён дапалiць яе пасля працы, калi толькi за гэты час з яе не высыплецца тытунь. Цалкам магчыма, што асоба за суседнiм столiкам была агентам Палiцыi Думак, i вельмi верагодна, што праз тры днi яго кiнуць у сутарэннi Мiнiстэрства Любовi - але ўсё роўна ён не меў права змарнаваць недакурак! Сайм склаў сваю паперку i засунуў у кiшэню. Парсанс зноў пачаў сваю балбатню.

- Я вам не расказваў, стары, - сказаў ён усмiхаючыся, з люлькай у зубах, як мае дзеткi падпалiлi спаднiцу старой гандлярцы на рынку, бо ўбачылi, што яна загортвае сасiскi ў плакат з партрэтам Вялiкага Брата? Яны крадком падышлi да яе ззаду i падпалiлi спаднiцу запалкамi. Думаю, ладна яе падсмалiлi. Во падшыванцы, га? Але ж чуйныя, як паляўнiчыя сабакi! Сёння яны атрымлiваюць у шпiёнах першакласную падрыхтоўку - нават лепшую, чым у мае часы. Чым, вы думаеце, iх апошнiм часам узброiлi? Слухавымi трубкамi, каб падслухоўваць праз замочную шчылiну! Мая дачка прынесла адну ўчора дадому - паспрабавалi яе на дзвярах у спальню, i выявiлася, што чуваць у два разы лепей, чым калi проста прыставiць вуха. Вядома, гэта толькi цацка, вы ж разумееце. Але, ва ўсялякiм разе, гэта скiроўвае iх думкi ў добры бок, цi не гэтак?

У гэты момант з тэлегляда пачуўся пранiзлiвы свiст. Гэта быў сiгнал пачатку работы. Усе трое ўскочылi з крэслаў, каб працiснуцца скрозь натоўп да лiфта, i з Ўiнстанавай цыгарэты высыпаўся астатнi тытунь..

Пераклад: Сяргей Шупа

Купить полный текст

|< Пред. 68 69 70 71 72 >|

Java книги

Контакты: [email protected]