Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
102 из 109
I ўтой вечар я падумаў i сказаў сабе, што яна, вiдаць, стамiлася быць каханкай асуджанага на смерць. Мне падумалася таксама, што яна магла захварэць цi памерцi. Гэта ж было верагодна. I я не мог бы даведацца пра гэта, бо па-за абалонкаю нашых разлучаных цел нас цяпер не звязвала нiчога, нiшто не нагадвала нам пра iснаванне кожнага з нас. Зрэшты, калi б Мары памерла, успамiн пра яе не ўзбудзiў бы ўва мне нiякiх пачуццяў. Мёртвая, яна мяне не цiкавiла. Я лiчыў гэта нармальным, як i цудоўна разумеў, што пасля маёй смерцi на мяне ўсе забудуцца таксама. Нiкому да мяне ўжо не будзе нiякай справы. I я не магу нават сказаць, каб гэтая думка была мне цяжкая.
Якраз у гэты момант зайшоў свяшчэннiк. Я крыху ўздрыгнуў, калi ўбачыў яго. I ён, заўважыўшы гэта, папрасiў мяне не палохацца. Я сказаў, што звычайна ён прыходзiў у iншы час. Ён адказаў, што зайшоў да мяне проста так, па-сяброўску, i гэта зусiм не звязана з маёю просьбаю пра памiлаванне, бо пра яе пакуль што яму нiчога не вядома. Ён усеўся на маiм ложку i запрасiў мяне сесцi побач. Я адмовiўся. Але выгляд у яго быў, па-мойму, вельмi лагодны.
Нейкi час ён сядзеў, абапершыся локцямi на каленi, i, панурыўшы галаву, глядзеў на свае рукi. Яны былi вузкiя i моцныя i нагадвалi мне двух спрытных звяркоў. Ён паволi пацёр iх адну аб адну i зноў знерухомеў. Ён так доўга сядзеў у гэтай паставе, што я, па-мойму, на нейкую хвiлiну нават забыўся пра яго.
Але раптам ён ускiнуў галаву i зiрнуў мне ў твар.
- Чаму вы адмаўляецеся ад сустрэчы са мною? - сказаў ён.
|< Пред. 100 101 102 103 104 След. >|