Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 103 из 109



Я адказаў, што не веру ў Бога. I тады ён пацiкавiўся, цi цвёрда я ў гэтым упэўнены. Я адказаў, што лiчу залiшнiм задаваць сабе такое пытанне - па-мойму, яно не мае нiякага значэння. Ён адкiнуўся назад i, абапершыся спiнаю аб сцяну, паклаў рукi на сцёгны. Потым, быццам звяртаючыся не да мяне, ён сказаў, што людзi часта мяркуюць, нiбы яны ўпэўнены ў нечым, а на справе ўсё аказваецца iначай. Я маўчаў. Ён зiрнуў на мяне i спытаўся:

- Што вы думаеце пра гэта?

Я адказаў, што, можа, яно i так. Ва ўсякiм выпадку я не заўсёды магу з упэўненасцю сказаць, што менавiта мяне цiкавiць, але ў тым, што мяне не цiкавiць, я ўпэўнены абсалютна. Дык вось - тое, пра што ён кажа, мяне зусiм не цiкавiць.

Ён адвёў вочы i, па-ранейшаму не мяняючы паставы, запытаўся, цi не кажу я так ад вялiкай роспачы. Я растлумачыў, што нiякай роспачы ў мяне няма. Проста мне страшна, i гэта ў маiм становiшчы абсалютна натуральна.

- Бог дапаможа вам, - азваўся ён. - Я ведаю, усе, хто быў у вашым становiшчы, вярталiся да яго.

Я пагадзiўся - гэта было iх права. Цi, можа, у iх быў на гэта вольны час. Што ж да мяне, дык я, па-першае, не хачу, каб мне дапамагалi, а па-другое, у мяне проста няма часу, каб цiкавiцца тым, што мяне не цiкавiць.

Яго рукi нервова варухнулiся, але ён выпрастаўся i пачаў распраўляць на сутане складкi. Потым загаварыў i назваў мяне чамусьцi "мой дружа": ён гаворыць са мною пра Бога зусiм не таму, што я асуджаны на смерць; на яго думку, усе мы асуджаныя на смерць.

|< Пред. 101 102 103 104 105 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]