Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
105 из 109
Свяшчэннiк адказаў, што гэтым ён яшчэ не змыў граху з маёй душы. Я сказаў, што мне наогул невядома, што такое грэх. Мне толькi давялi, што я вiнаваты. Я вiнаваты, i я плачу, больш ад мяне патрабаваць не могуць нiчога. Тут ён зноў устаў, i мне падумалася, што камера, вiдаць, яму занадта вузкая. Ён прызвычаены рухацца, а тут такой выгоды няма. Можна толькi сесцi цi ўстаць.
Я стаяў, утаропiўшы вочы ў падлогу. Ён ступiў да мяне адзiн крок i спынiўся, нiбы не адважваўся падысцi блiжэй. Ён пазiраў на неба за кратамi.
- Вы памыляецеся, сыне мой, - сказаў ён. - Ад вас маглi б патрабаваць i большага. I можа быць, яшчэ запатрабуюць.
- Цiкава, чаго ж гэта?
- Ад вас маглi б патрабаваць, каб вы ўбачылi.
- Убачыў? Што?
Свяшчэннiк азiрнуўся вакол i адказаў з нейкаю нечаканай i вялiкаю стомай:
- Я ведаю, гэтыя муры сплываюць болем. I я нiколi не мог глядзець на iх без пакутлiвай скрухi. Але я знаю, я адчуваю ўсiм сэрцам, што нават сама нiкчэмныя сярод вас бачылi, як з глыбiнi гэтага сутоння на iх пазiраў божы твар. I ад вас патрабуюць гэтага, вы павiнны ўбачыць гэты твар.
Гэта мяне крыху ажывiла. Я сказаў, што ўжо многiя месяцы гляджу на гэтыя камянi. Ва ўсiм свеце няма нiчога i нiкога мне болей вядомага. I, мабыць, колiсь, вельмi даўно, я сапраўды шукаў тут нечый твар. Але то быў твар, поўны сонечнага ззяння i палымянага жадання - то быў твар Мары. Я марна шукаў яго. Цяпер з гэтым кончана. Але што б там нi было, чым бы нi сплывалi гэтыя камянi, я нiколi не бачыў, каб з iх нешта ўзнiкала.
|< Пред. 103 104 105 106 107 След. >|