Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 107 из 109

Гэта мяне вывела з сябе, я сказаў, што ён мне нiякi не айцец i не бацька, i што ён наогул з iншага лагера, а не са мной.

- Не, сыне мой, - сказаў ён i паклаў мне руку на плячо, - я з вамi. Але вы не бачыце гэтага, бо ў вас сляпое сэрца. Я буду малiцца за вас.

I тады, сам не ведаю чаму, нешта абарвалося ўва мне. Я закрычаў на ўсё горла, я пачаў яго абражаць, я патрабаваў, каб ён не смеў за мяне малiцца. Я ўхапiў яго за каўнер доўгай папоўскай сутаны i з нейкiм блытаным пачуццём радасцi i гневу пачаў вылiваць на яго ўсё, што назбiралася ў маёй душы. У яго такi ўпэўнены выгляд! Ён такi ўпэўнены ў тым, пра што кажа! Але нiшто, нiшто з таго, у чым ён гэтак упэўнены, не варта адзiнага жаночага воласа. Ды ён не можа нават пераканана сказаць, што тое, як ён жыве, ёсць жыццё, бо ён жыве як мярцвяк, як труп. Вось у мяне, здаецца, нiчога няма за душой. Але я ўпэўнены ў сабе, упэўнены ва ўсiм, упэўнены больш за яго, я ўпэўнены ў сваiм жыццi i ў сваёй смерцi, якая ўжо хутка прыйдзе па мяне. Так, апроч гэтага, у мяне больш нiчога няма. Але я, прынамсi, усведамляю гэтую iсцiну i не ўнiкаю яе. I я меў рацыю, i цяпер маю рацыю, i праўда заўсёды са мной. Я жыў так, а не iначай, хоць мог бы жыць i iначай. I рабiў тое, i не рабiў гэтага. I рабiў так, але не рабiў гэтак. Ну i што з таго? Я нiбы ўвесь час чакаў гэтай хвiлiны i гэтага золкага ранку, калi майму жыццю нарэшце знойдзецца апраўданне. Нiшто, нiшто не мае значэння, i мне добра вядома чаму. I яму гэта таксама добра вядома.

|< Пред. 105 106 107 108 109 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]