Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 108 из 109

Скрозь усё маё бязглуздае жыццё, праз бясконцую чараду яшчэ не пражытых дзён да мяне з непраглядных глыбiнь маёй будучынi падымаўся няясны i цьмяны подых, гэты подых усё раўнаваў на сваiм шляху, ён пазбаўляў сэнсу ўсё, наканаванае мне праз гады, такiя ж нерэальныя, як i тыя, што я пражыў. Што мне да смерцi iншых, што мне да матчынай любовi, да ягонага бога, да жыцця i лёсу, якi людзi нiбыта самi сабе выбiраюць, калi ёсць толькi адзiн лёс, адзiн, i ён сам абiрае мяне i, разам са мною, мiльярды iншых выбраннiкаў, якiя называюць сябе, як i ён, маiмi братамi. Цi разумее ён гэта нарэшце? Усе вакол - выбраннiкi. Няма нiкога, каго б не абраў гэты лёс. I ўсiх аднойчы чакае прысуд. Усiх! I яго таксама чакае. Якая рознiца, што яго будуць судзiць за забойства, а пакараюць за тое, што ён не плакаў на матчыным пахаваннi? Цi ж мае гэта значэнне? Старому Саламано сабака быў не менш дарагi, чым жонка. I тая жанчына, што сядзела ў зале як аўтамат, была настолькi ж ва ўсiм вiнаватая, як i парыжанка, з якой ажанiўся Масон, цi як Мары, якая хацела, каб з ёй ажанiўся я. Цi ж мае значэнне, што Раймон такi самы мой прыяцель, як Селест, хоць Селест сто разоў лепшы за яго? Цi мае значэнне, што сёння Мары падстаўляе свой рот нейкаму новаму Мёрсо? Цi разумее нарэшце ён, гэты асуджаны, што з непраглядных глыбiнь маёй будучынi... Я задыхаўся ад крыку. Але наглядчыкi ўжо вырывалi свяшчэннiка з маiх рук i прыстрашалi мяне. Свяшчэннiк, аднак, супакоiў iх. Нейкую хвiлiну ён моўчкi глядзеў на мяне. Яго вочы былi поўныя слёз. Ён адвярнуўся i выйшаў.

Калi ён знiк, да мяне зноў вярнуўся спакой. У страшэннай знямозе я павалiўся на ложак.

|< Пред. 105 106 107 108 109 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]