Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 26 из 109

А мне яшчэ скардзiлася - ёй гэтага, бач, у абрэз, за такiя грошы яна, маўляў, па-людску жыць не можа. Ну, я ёй кажу: "А чаму б табе хоць палову дня не працаваць? Пазбавiла б мяне ад усiх гэтых дробных выдаткаў. Я вунь табе i гарнiтур не так даўно купiў, i дваццаць франкаў штодня даю, за пакой табе плачу, а ты? Ты ж адно каву са сваiмi сяброўкамi можаш пiць. Кавай з цукрам яна iх частуе, бачыце! Я табе грошы даю, я табе ўсё, а ты мне што - нiчога? Але працаваць яна так i не пайшла, адно дзяўбла мяне ды дзяўбла - не можа яна жыць па-людску, i ўсё тут. Ну, тады я i ўцямiў, што нешта тут, вiдаць, не чыста, махлярства нейкае.

Раймон расказаў, што аднойчы знайшоў у яе ў сумцы латарэйны бiлет, а яна так ладам i не здолела растлумачыць, за якiя такiя грошы яго купiла. Пасля зноў - знайшоў квiток з ламбарда, а там напiсана, што яна залажыла дзве бранзалеткi. Ён дык i ведаць не ведаў, што ў яе ёсць нейкiя бранзалеткi!

- Ну, тут ужо я адразу ўбачыў - круцiць. I кiнуў яе. Спачатку, праўда, адлупцаваў як след. I сказаў усё, што пра яе думаю. Табе, кажу, адно карцiць каб у ложку бавiцца з кiм папала, шлюха ты, вось i ўсё. Разумееце, пане Мёрсо, так ёй i сказаў: "Я табе ўсё даю, а ты не бачыш нiчога, не бачыш, як табе зайздросцяць усе, шчасцю твайму. А вось калi зразумееш, якое шчасце ў цябе было, дык позна будзе".

Ён збiў яе да крывi. А раней нiколi не бiў.

- Ну, лупцаваў, бывала, але так - любячы, як той казаў. Павiшчыць трошкi. А я аканiцы зачыню, i на тым, як звычайна, усё i скончыцца. Але таго разу сур'ёзна было. Па-мойму, я слаба яшчэ яе пакараў.

|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]