Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 27 из 109



Ён сказаў, што менавiта таму i хоча са мною параiцца. Тут ён спынiўся i падкруцiў кнот - газнiца пачынала курэць. Я сядзеў, слухаў яго i пiў вiно. Я выпiў ужо амаль цэлы лiтр. У скронях моцна пякло. Мае цыгарэты скончылiся, i я палiў Раймонавы. Па вулiцы праязджалi апошнiя трамваi, зносячы прыцiхлы шум вячэрняга прадмесця. Больш за ўсё ён сумаваў праз тое, што "нiяк не можа забыцца, як з ёй было прыемна ў ложку". Але ён павiнен яе правучыць. Спачатку ён думаў завесцi яе ў нейкi гатэль i выклiкаць палiцыю нораваў - хай бы пачаўся скандал i яе запiсалi, як прастытутку. Але потым вырашыў звязацца са сваiмi знаёмымi - у яго ў тых колах ёсць сябры. Яны, праўда, нiчога не выдумалi. "Цi ж варта наогул было пэцкацца з гэтым брудам", - заўважыў Раймон. Ён так iм i сказаў. I тады яны параiлi "размаляваць ёй пысу". Але гэта было зусiм не тое, што ён хацеў. Трэба было прыдумаць што-небудзь iншае. Вось ён i надумаў папрасiць мяне, - можа, я чым дапамагу. Але спачатку ён хацеў ведаць, што я думаю пра ўсю гэту гiсторыю. Я адказаў, што нiчога пра яе не думаю, але, па-мойму, гэта цiкава. Тады ён папытаўся, цi не бачу я тут якога ашуканства. На маю думку, ашуканства, вiдаць, сапраўды было. А як я думаю - слушна будзе яе правучыць? Вось што б я зрабiў на яго месцы? Я сказаў, што гэта цяжка сказаць - што б зрабiў я, але тое, што ён хоча яе правучыць, я разумею. Я выпiў яшчэ крыху вiна. Ён запалiў цыгарэту i расказаў, што хоча зрабiць. Ён думаў напiсаць ёй лiст, "каб задаць добрага дыхту, але каб там было i такое, што прымусiла б яе пашкадаваць".

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]