Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
29 из 109
Ён адзначыў, што час бяжыць хутка, i, у пэўным сэнсе, меў рацыю. Мне хацелася спаць, але падняцца з крэсла было цяжка. Выгляд у мяне быў, вiдаць, змораны, бо Раймон сказаў, што не варта гэтак даваць волi нервам. Спачатку я не зразумеў. I тады ён растлумачыў, што ведае пра смерць мамы, але ўсё роўна - днём раней цi пазней - гэта павiнна было здарыцца. I я таксама так думаў.
Я ўстаў, Раймон моцна пацiснуў мне руку i сказаў, што мужчына мужчыну заўсёды разумее. Выходзячы ад яго, я зачынiў дзверы i пэўны час стаяў на лесвiцы ў поўнай цемры. У доме было цiха, з глыбiнi лесвiчнай клеткi павяваў змрочны, вiльготны ветрык. Я адчуваў, як у вушах у мяне тахкае кроў. Я стаяў нерухома. Але ў кватэры ў старога Саламано раптам глуха заскавытаў сабака.
IV
Увесь тыдзень шчыраваў у канторы. Прыходзiў Раймон, сказаў, што лiст ён ужо адаслаў. Два разы хадзiлi з Эманюэлем у кiно. Ён не заўсёды добра разумее, што адбываецца на экране. Тады прыходзiцца яму тлумачыць. Учора была субота, i да мяне, як мы i дамаўлялiся, прыходзiла Мары. Я адразу вельмi захацеў яе, бо на ёй была прыгожая сукенка ў чырвоную i белую палоску i скураныя сандалi. Пад сукенкай угадвалiся пругкiя грудзi, i ад сонечнага загару твар быў прыгожы, як кветка. Мы селi ў аўтобус i паехалi за некалькi кiламетраў ад Алжыра на маленькi пляж, зацiснуты памiж скал i з усiх бакоў зарослы чаротам. А чацвёртай гадзiне сонца пякло ўжо не так моцна, але вада была цёплая i плёскалася на бераг доўгiмi ленаватымi хвалькамi. Мары навучыла мяне адной гульнi.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|