Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 38 из 109

Яна паглядзела на мяне:

- Няўжо табе не цiкава, якiя ў мяне справы?

Мне, вядома, было цiкава, але запытацца я чамусьцi не падумаў, iменавiта таму яна зiрнула на мяне нiбы з папрокам. Вiдаць, я крыху збянтэжыўся, бо яна раптам засмяялася, прыгарнулася да мяне ўсiм целам i падсунула вусны.

Я пайшоў абедаць да Селеста. I пачынаў ужо есцi, калi ў шынок увайшла нейкая дзiвотная маленькая жанчына. Падбегла да майго столiка i папыталася, цi можна сесцi. Сесцi, натуральна, было можна. Нейкая дзiўная, сапраўды: рухi парывiстыя, аблiчча маленькае i круглае, нiбы яблык, вочы блiшчаць. Скiнула камiзэльку, села i пачала лiхаманкава праглядаць меню. Потым паклiкала Селеста i скорагаворкай, але вельмi выразна, заказала адразу ўсё, што выбрала. Пакуль неслi закуску, яна адчынiла сумку, выняла аркушык паперы i аловак, усё загадзя палiчыла, потым дастала кашалёк, адлiчыла дакладную суму, дадала гасцiнца i паклала грошы на стол. Якраз прынеслi закуску. Яна праглынула яе ў адзiн мiг i, чакаючы наступнай стравы, зноў дастала сiнi аловак, часопiс з праграмай радыёперадач на тыдзень i вельмi акуратна адну за адной пачала пазначаць крыжыкамi амаль усе перадачы. Часопiс быў вялiкi, старонак на дванаццаць, i яна руплiва працавала ўвесь абед. Я даўно паеў, а яна ўсё ставiла крыжыкi з ранейшым дбаннем. Потым устала, дакладным рухам, як аўтамат, накiнула камiзэльку i пайшла. Рабiць мне не было чаго, я таксама выйшаў i нейкi час iшоў за ёй. Яна стала на броўку ходнiкаў i надзiва хутка i ўпэўнена пайшла дакладна па прамой, прычым нi разу не азiрнулася. Нарэшце я згубiў яе з вачэй i павярнуў назад. Дзiўная нейкая, падумаў я, але хутка забыўся на яе.

|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]