Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 46 из 109



Мы ўсе вельмi здзiвiлiся, але Масон сказаў, што нiчога дзiўнага тут няма снедаць трэба тады, калi хочацца есцi. Мары гэта чамусьцi рассмяшыла. Па-мойму, яна проста выпiла лiшку. Тады Масон запытаўся, цi не хачу я крыху прайсцiся па пляжы.

- Жонка ў мяне заўсёды любiць трошкi адпачыць пасля снедання. А я дык не магу - мне трэба хадзiць. Я заўжды кажу ёй, што гэта лепш для здароўя. Але ўрэшце - ёй самой вырашаць.

Мары сказала, што застанецца дапамагчы панi Масон памыць посуд. А вясёлая парыжанка заявiла, што дзеля гэтага перш за ўсё трэба выставiць мужчын прэч. I мы ўтрох пайшлi.

Сонца было ў зенiце i бязлiтасна палiла пясок, блiскi промняў на хвалях рэзалi вочы. На пляжы ўжо нiкога не было. З хат, якiя купiлiся на краi пагорка, павiсаючы над морам, даносiўся бразгат талерак, вiдэльцаў i нажоў. Ад спякотнага подыху камянёў, якi падымаўся з зямлi, дыхаць было амаль немагчыма. Раймон з Масонам гутарылi пра нейкiя справы, пра людзей, якiх я не ведаў, i я зразумеў, што яны даўно ўжо знаёмыя i нават жылi некалi разам. Мы рушылi да вады i потым пайшлi па беразе. Часам нейкая крыху мацнейшая хваля абдавала нашы палатняныя чаравiкi пырскамi. Я ўжо нi пра што не думаў, спякотнае сонца палiла маю непакрытую галаву, i мяне хiлiла на сон.

У гэты час Раймон нешта сказаў Масону. Я недачуў, але адначасна заўважыў, як вельмi далёка, на другiм канцы пляжа, узнiклi два арабы, абодва ў сiнiм. Яны наблiжалiся. Я зiрнуў на Раймона, i ён сказаў: "Гэта ён". Мы па-ранейшаму iшлi наперад. Масон здзiвiўся - як гэта iм удалося дапiльнаваць, што мы тут.

|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]