Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
67 из 109
Але мне сказалi, што гэта забаронена. Першыя днi было вельмi цяжка. Тое, што не было тытуню, прыгнятала мяне, мусiць, больш за ўсё. Я смактаў трэскi ад дашчанага ложка. Увесь дзень мяне нудзiла. Я не разумеў, чаму мяне пазбаўляюць таго, што нiкому не прыносiць нiякай шкоды. Але пазней я ўцямiў, што гэта таксама ўваходзiць у пакаранне. Праўда, палiць на той час я ўжо адвык, i пакараннем мне гэта больш не было.
Калi ж не лiчыць гэтых невыгод, я быў не такi ўжо няшчасны. Уся праблема зноў жа ўпiралася ў тое, якiм чынам прабавiць час. I калi я навучыўся ўспамiнаць сваё мiнулае, мне нарэшце ўдалося пазбавiцца ад нуды. Часцей за ўсё я думаў пра свой пакой, я ўяўляў, што стаю ў адным куце, i пачынаў рухацца ўздоўж сцен. Я перабiраў у думках усё, што мне траплялася, пакуль не вяртаўся ў той самы кут. Спачатку ў мяне гэта выходзiла неяк хутка. Але кожны раз, як я пачынаў зноў, займала ўсё болей часу. Я перабiраў усю мэблю, дзе што стаiць, дзе што ляжыць - кожную рэч, кожную дробязь, дзе якая iнкрустацыя, дзе расколiнка, дзе край вышчарблены, што якога колеру, якое навобмацак. У той жа час я стараўся не зблытаць чарговасцi i нi пра што не забыцца. Праз некалькi тыдняў я ўжо цэлымi гадзiнамi мог займацца толькi тым, што пералiчваў рэчы ў сваiм пакоi. Чым больш я думаў i прыгадваў, тым больш у маёй памяцi ўзнiкала новых дробязяў, на якiя раней я зусiм не зважаў. I я зразумеў тады, што нават той, хто пражыў усяго адзiн дзень, мог бы сто год спакойна правесцi ў турме. Яму б хапiла ўспамiнаў, каб не знудзiцца.
|< Пред. 65 66 67 68 69 След. >|