Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 74 из 109

Я ўбачыў, як з дагэтуль яшчэ безаблiчнага натоўпу адзiн за адным уставалi iзнiкалi за бакавымi дзвярыма дырэктар прытулку, брамнiк, стары Томас Перэс, Раймон, Масон, Саламано, Мары. Раней як выйсцi, Мары ўсхвалявана махнула мне рукой. Мяне здзiўляла, чаму я не заўважыў iх раней. I тут назвалi апошняе прозвiшча, гэта быў Селест. Ён устаў, i я ўбачыў побач з iм тую маленькую жанчыну, якую сустрэў у рэстаране. Яна была ў той самай камiзэльцы i, як i тады, мела падцягнуты i рашучы выгляд. Яна пiльна глядзела на мяне. Але я не паспеў нiчога падумаць, бо слова зноў узяў старшыня. Ён сказаў, што цяпер пачнуцца сапраўдныя спрэчкi бакоў, i таму ён лiчыць залiшнiм прасiць публiку захоўваць спакой. Ён тут, маўляў, дзеля таго каб бесстаронна кiраваць слуханнем справы i садзейнiчаць яе аб'ектыўнаму разгляду. Прысуд, вынесены прысяжнымi засядацелямi, мае быць прыняты згодна з духам правасуддзя, i таму пры сама малым iнцыдэнце ён, старшыня, вымушаны будзе ачысцiць залу.

Спёка павялiчвалася, я бачыў, як прысутныя ў зале абмахваюцца газетамi. З усiх бакоў чуўся няспынны шолах пакамечанай паперы. Старшыня зрабiў знак судоваму выканаўцу, i той прынёс тры вееры з плеценай саломкi, якiя суддзi адразу пусцiлi ў ход.

Неўзабаве пачаўся мой допыт. Старшыня дапытваў мяне спакойна i нават, як мне здалося, з пэўнай сардэчнасцю. Мяне зноў папрасiлi засведчыць маю асобу, i я, нягледзячы на некаторую прыкрасць, падумаў, што, урэшце, пытанне гэта даволi натуральнае, бо судзiць аднаго чалавека замест другога было б недаравальнай памылкай.

|< Пред. 72 73 74 75 76 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]