Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
72 из 109
Тады я зразумеў, адкуль у мяне такое дзiўнае пачуццё, нiбы я тут лiшнi, як чужанiца. Але журналiст усмiхнуўся, павярнуўся да мяне i сказаў:
- Спадзяюся, усё для вас скончыцца добра.
Я падзякаваў, i ён сказаў зноў:
- Вы, напэўна, ведаеце - мы крыху асвяцiлi вашую справу ў прэсе. Для газет лета - пусты сезон. Апроч вас ды гэтага бацьказабойцы, нiчога вартага не было.
Ён паказаў на гурт людзей, ад якiх толькi што адышоў, i кiўнуў на маленькага таўстуна ў вялiкiх чорных акулярах, якi быў падобны да добра адкормленай ласкi.
- Гэта спецыяльны карэспандэнт адной парыжскай газеты, - паведамiў ён. Праўда, ён прыехаў не дзеля вас. Але ўсё роўна яму рабiць справаздачу на працэс бацьказабойцы, дык яго папрасiлi напiсаць i пра вашу справу.
Я зноў ледзь не падзякаваў яму. Але своечасова падумаў, што гэта выглядала б смешна. Журналiст сардэчна махнуў мне рукой i адышоўся. Мы чакалi яшчэ колькi хвiлiн.
Увайшоў мой адвакат, ён быў у мантыi, з усiх бакоў яго абступалi калегi. Спачатку ён рушыў да журналiстаў i пачаў пацiскаць iм рукi. Яны жартавалi, смяялiся i мелi ўвогуле даволi вясёлы i задаволены выгляд, пакуль у судовай зале не пачуўся званок. Тады ўсе разышлiся на свае месцы. Адвакат падышоў да мяне, пацiснуў руку i параiў на ўсе пытаннi адказваць сцiсла, самому нiякай iнiцыятывы не выяўляць i ў астатнiм пакласцiся на яго.
Я пачуў, як злева рыпнула крэсла, i, павярнуўшыся, убачыў высокага, стройнага чалавека ў чырвоным, з прышчэпленым на носе пенснэ. Ён дбайна расправiў мантыю i сеў. Гэта быў пракурор.
|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|