Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
88 из 109
Я проста не меў права выяўляць сардэчнасць цi быць добразычлiвым. I я вырашыў слухаць пракурора далей, бо ён якраз пачаў гаварыць пра маю душу.
Ён сказаў, што паспрабаваў зазiрнуць у яе, але на жаль - панове прысяжныя! - ён яе не знайшоў. У сапраўднасцi ў мяне наогул няма душы i нiшто чалавечае, нiякiя маральныя прынцыпы, якiя абараняюць людскiя душы ад лiха, мне не даступныя.
- Мы, безумоўна, не можам папракаць яго за гэта, - дадаў ён. - Калi ў яго няма душы, нам застаецца толькi пашкадаваць, што ён не здолеў яе набыць. Але тут суд павiнен адкiнуць усякую памяркоўнасць, як непрыдатную ў гэтых абставiнах, i абярнуць яе ў iншую дабрачыннасць, няхай болей цяжкую, але i болей высокую - правасуддзе. Тым больш калi пустэча душы гэтага чалавека ператвараецца ў прорву, што пагражае пагiбеллю ўсяму чалавецтву.
I тут ён зноў пачаў гаварыць пра мае адносiны з мамай. Ён паўтарыў усё, што ўжо казаў у спрэчках. Але апiсваў гэта намнога падрабязней i даўжэй за маё злачынства, так доўга, што я нарэшце перастаў яго слухаць i адчуваў толькi задушлiвую ранiшнюю спёку. Так было, прынамсi, да той хвiлiны, калi пракурор раптам спынiўся i пасля кароткай паўзы загаварыў зноў ужо цiхiм i пранiкнёным голасам:
- Заўтра, панове прысяжныя, наш суд будзе разбiраць сама агiднае з усiх злачынстваў - бацьказабойства.
Ён заявiў, што чалавечае ўяўленне адступае перад такiм пачварным замахам. Ён спадзяецца, што правасуддзе бязлiтасна пакарае злачынцу.
|< Пред. 86 87 88 89 90 След. >|