Госць (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 17 из 19

Дару дыхаў глыбока, набiраючы поўныя грудзi свежых струменяў сонца. Калi ён глядзеў на гэты шырокi, так добра вядомы яму абшар, якi ўжо амаль цалкам жаўцеў пад блакiтным купалам неба, у iм нараджалася нi з чым не параўнанае захапленне. Яны iшлi яшчэ з гадзiну, увесь час спускаючыся на поўдзень, i нарэшце апынулiся на невялiкiм пляскатым пагорку са старых патрушчаных скал. Адсюль узгор'е пачынала спускацца i на ўсходзе пераходзiла ў нiзкую раўнiну з рэдкiмi кволымi дрэўцамi, а на поўднi дыбiлася няўклюдным нагрувашчваннем скал, якiя надавалi краявiду расшкуматаны i здратаваны выгляд.

Дару агледзеўся. Над даляглядам было толькi неба, нiдзе не было вiдаць нiводнай жывой душы. Ён павярнуўся да араба, якi глядзеў на яго i нiчога не разумеў. Дару падаў яму мяшэчак. "На, - сказаў ён. - Тут смоквы, хлеб i цукар. Табе хопiць на два днi. I вось яшчэ тысяча франкаў". Араб узяў мяшэчак i грошы i разгублена прыцiснуў iх да грудзей. "Цяпер глядзi туды, - сказаў настаўнiк i павярнуўся, паказваючы на ўсход. - Гэта дарога ў Тынгiт. Датуль дзве гадзiны хады. У Тынгiце - прэфектура i палiцыя. Цябе там чакаюць". Араб глядзеў на ўсход, па-ранейшаму прыцiскаючы да грудзей мяшэчак i грошы. Дару ўзяў яго за руку i бесцырымонна павярнуў на дзевяноста градусаў. Каля падножжа пагорка, на якiм яны стаялi, была вiдаць ледзь прыкметная сцяжынка, якая вяла на поўдзень. "Гэтая сцяжынка перасякае ўзгор'е. Праз дзень ты дойдзеш да палёў i знойдзеш там качэўнiкаў. Паводле сваiх законаў яны прымуць цябе i дадуць прытулак".

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]