Госць (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
15 из 19
Але калi Дару патрос яго за плячо, ён спалохана падскочыў, зiрнуўна настаўнiка шалёнымi вачыма i, вiдаць, не пазнаў. У яго быў такi напалоханы выгляд, што Дару ступiў крок назад. "Не пужайся. Гэта я. Трэба пад'есцi". Араб кiўнуў галавой у знак згоды. Яго твар зноў стаў спакойны, але захоўваў яшчэ нейкую адлучанасць i няўважнасць.
Кава была гатовая. Яны пiлi яе, седзячы на раскладным ложку, i заядалi праснаком. Потым Дару завёў араба пад павець i паказаў кран, пад якiм мыўся. Вярнуўшыся ў школу, ён згарнуў прасцiрадлы, склаў ложак, прыбраў на канапе i спарадкаваў у пакоi. Пасля гэтага ён прайшоў цераз клас i апынуўся на земляным пляцы перад школай. На блакiтным небе ўжо падымалася сонца, мяккае, вясёлае святло залiвала ўзгор'е. На строме сям-там пачынаў раставаць снег. Хутка пакажуцца камянi. Настаўнiк сядзеў на кукiшках над стромай i пазiраў на голы абшар. Ён думаў пра Бальдучы. Сапраўды, ён пакрыўдзiў старога, абышоўся з iм няветлiва, нiбы хацеў паказаць, што той яму не раўня. У яго вушах яшчэ гучалi развiтальныя словы жандара, i ён, сам не ведаючы чаму, адчуваў унутры нейкую спустошанасць i бездапаможнасць. У гэты момант з-за школы пачуўся кашаль араба. Дару машынальна прыслухаўся, але раптам раззлавана схапiў камень i з усяе моцы шпурнуў яго са стромы. Камень свiснуў у паветры i ўрэзаўся ў снег.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|